Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

Сачыненне на прыказку "Родная зямля мякчэй чужой пярыны" бел.літ.

Настройки
Пры́казка — жанр народнай паэтычнай творчасці, агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам, якoe ўвacaбляe мyдpacць i шмaтвякoвы вoпыт людзeй y тoй цi iншaй гaлiнe гacпaдapчaй aбo дyxoўнaй дзeйнacцi. Пpыкaзкi вызнaчaюццa зaвepшaнacцю i лaкaнiчнacцю фopмы, яcкpaвaй мeтaфapычнacцю, pытмiчнacцю мoвы, paзнacтaйнacцю cpoдкaў мacтaцкaй выpaзнacцi. Пpыкaзкi з ix здoльнacцю aбaгyльняць жыццёвы вoпыт, cyaднociццa з мнoгiмi з’явaмi pэчaicнacцi — гэтa, пa cyтнacцi, мaлeнькiя пpытчы. На думку Kaндpaта Kpaпiвы, «прыказка вывoдзiць пpaвiлa, якoe пaшыpaeццa нa ўce aнaлaгiчныя з’ явы». Для сачынення-разважання я выбрала прыказку "Родная зямля мякчэй чужой пярыны", бо яна для мяне бліжэй за іншых. Я думаю, што гэтая прыказка будзе зразумела амаль для кожнага чалавека, які хоць раз падарожнічаў. Аб чым жа гэта прыказка? давайце разважаць разам. Кожны чалавек хоча падарожнічаць, і зразумела чаму. Гэта цікава і дорыць нам шмат новых эмоцый і цудоўных успамінаў. Але ў розных людзей стаўленне да падарожжа рознае. Адзін аб'язджае ўвесь свет, і яму гэтага не хапае, а другі аднойчы наведае суседнюю вёску, і яму гэтага будзе дастаткова на ўсё астатняе жыццё. Усе мы розныя, але ва ўсіх ёсць агульная рыса- кожны пасля падарожжа хоча вярнуцца да дому. Проста адзін захоча зрабіць гэта праз дзень, а другі праз годы. Але чаму ж хочацца вярнуцца? Нават калі ты знаходзішся ў вельмі прыгожым і знакамітым месцы, аб якім марыў усё жыццё, цябе цягне назад, да дому. Я лічу, што гэта з-за таго, што бацькоўская хата і роднае месца нагадваюць пра дзяцінства, а яно пра спакой і бяспеку, якіх так не хапае дарослым. Нашы продкі хацелі перадаць свае веды, вопыт і навыкі далей, каб мы сталі разумнымі, справядлівымі і добрымі. Яны захавалі ў прыказках і прымаўках свае прынцыпы і погляды на жыццё. Я думаю, што гэта прыказка пра тое, што дзе б не быў сапраўды беларус, ён заўсёды будзе сумаваць па радзіме і з цеплынёй успамінаць родныя месцы. Нашы продкі добра зразумелі гэта, таму з'явілася так шмат падобных прыказак. Напрыклад "На родным полі расце лепшая доля", "Чалавек без Радзімы, як салавей без песні", "Чалавек без радзімы - бедны чалавек" і іншыя. Прыказкі ахопліваюць амаль усе бакі жыцця, упрыгожваюць нашу гаворку і не губляюць сваю актуальнасць. Беларускія прыказкі ярка і дакладна адлюстроўваюць рысы характару беларусаў, гістарычныя падзеі і культуру Беларусі. Па іх, як па падручніках, можна вывучыць сваю краіну, бо гэта - мудрасць народа, якая прайшла праз стагоддзі.
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник