Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

Характарыстыка Вольгі Нявады у рамане Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні"

Настройки
З першых старонак рамана Кузьмы Чорнага зразумела, з якой павагай і любоўю ставіцца аўтар да сваёй гераіні – Вольгі Нявады. Вобраз Волечкі ў “Пошуках быдучыні” – вобраз сапраўднай жанчыны, шчырай, мужнай і самаахвярнай. Вайна забрала дзяцінства малой Волечкі і прымусіла дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, адказваць самім за сваё жыццё. Душэўна пасталеўшая дзяўчына ўзваліла на свае жаночыя плечы ўвесь цяжар сялянскай працы, бо інакш было нельга. Яна не чакала дапамогі ні ад кога, спадзявалася толькі на сябе, і ў тай жа час не забывалася пра іншых. Нават да палоннага немца Густава Шрэдэра Волечка адносіцца з жалем і спачуваннем, нягледзячы на тое, што з-за такіх шрэдэраў Волечкін бацька быў вымушаны пакінуць сям’ю і ісці на вайну. Напэўна, за гэтую няскоранасць, нежаданне “плыць па цячэнні” лёс і ўзнагароджвае Волечку: дорыць ёй надзейнага і справядлівага мужа – такога ж няскоранага, як і яна сама, Кастуся Лукашэвіча. У каханні Волечка, як і заўсёды, шчырая і самаахвярная. Шчасце Волечкі і Кастуся ў тым, што сімпатыі ўзаемныя. Ад гэтага кахання нараджаецца Ліза – працяг самой Волечкі. Жыццё гераіні паступова набывае мэты і сэнс: вярнуўся з вайны стары бацька, падрастае дачка. Але новая вайна руйнуе адноўленыя лёсы. Яна зноў пасылае Волечцы выпрабаванні: Ліза трапляе ў канцэнтрацыйны лагер, гіне стары Нявада, ідзе ў партызаны Кастусь. І зноў Волечка паводзіць сябе, як сапраўдная маці, дачка і жонка. Яна шукае Лізу і бацьку, дапамагае мужу. Другая вайна не паламала жанчыну, яна засталася шчырай і няскоранай. Я лічу, што вобраз Волечкі – адзін з самых цікавых вобразаў у творы. Чытач бачыць, як з маленькай дзяўчынкі гераіня пераўтвараецца ў дарослую і моцную жанчыну, праходзіць жах вайны, але ўсё роўна не губляе сябе і застаецца мужнай і самаахвярнай.
Примечания:
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник