"Родны край".Сачыненне, бел.літ
11 сентября 2024 г., 00:14
Што такое родны край? Кожны чалавек рана ці позна задумваецца пра гэта. Уяўленне малюе горад, дзе ён нарадзіўся і вырас, або маленькі домік у вёсцы ля ракі, куды ездзіў кожнае лета, ці лес, у які хадзіў у дзяцінстве з дзядулем і слухаў шмат цікавых, мудрых гісторый з жыцця
У кожнага чалавека сваё ўяўленне роднага краю. Успаміны аб ім саграваюць душу праз доўгія гады і кіламетры шляху ўдалечыні ад дома. Дзе б ні быў чалавек, у якi куток зямлі ён бы не зайшоў, ён заўсёды будзе ўспамінаць свой родны кут, такі прыгожы і любімы.
Родны кут – самае прыгожае месца на зямлі, там жывуць самыя добрыя людзі. А колькі ўсяго цікавага тут было, колькі добрых успамінаў звязана з гэтым месцам.
Вобраз роднага краю складваецца з дзіцячых успамінаў, якія адбіліся на старонках памяці. А ў іх і святло ярчэй, і лужыны больш, бо дзеці ўспрымаюць усё эмацыйна. У іх памяці застаюцца не факты і падзеі, а малюнкі-адбіткі, размаляваныя ў колер дзіцячага настроя. Але ўсё, што звязана з успамінамі пра дзяцінства і родны край, сагравае чалавечую душу ў цяжкую хвіліну. Незалежна ад таго, куды закіне чалавека лёс, на якой мове ён кажа, яго ўяўленне роднага краю не зменіцца. Гэта ўсё тая ж бяроза за акном, усё тая ж рака, куды бегаў з хлопцамі купацца, усё тыя ж бабуліны гарачыя, велізарныя, духмяныя піражкі... Усяго гэтага можа ўжо і не існуе ў рэальнасці, але ў памяці назаўжды застанецца маленькі бясцэнны файл з назвай «Родны край»
Родным для мяне месцам ж з'яўляецца невялічкі горад Пружаны, дзе я кожнае лета па некалькі тыдняў гасціла ў бабулі.
Існуюць розныя меркаванні наконт паходжання назвы горада. Паводле гіпотэзы пісьменьніка і гісторыка Юзэфа Крашэўскага, яна утварылася ад назвы балцкага племені прусаў, якія заснавалі тут паселішча Прусаны або Прусіяны. Гэтая гіпотэза пацвярджаецца гістарычнымі падзеямі 1230х.
Іншая вэрсія звязвае паходжанне назвы з пашыранай у гэтай мясцовасці сельскагаспадарчай культурай — просам.
Паводле трэцяга меркавання, назва горада мае сувязь з словам «прудзіць». Напэўна з-за таго, што за Ружанамі знаходзіліся вялікія сажалкі («пруды»).
Герб Пружанаў уяўляе з сябе змея, які есці дзіця. Існуе некалькі варыянтаў легенды, якая звязвае паходжанне назвы горада з яго гербам. Існуе мясцовая легенда пра вандроўку каралевы Боны з сваёй дачкой: калі яны пераяжджалі цераз Мухавец, які быў тады паўнаводным і вірлівым, дачка ўпала ў ваду, і яе праглынуў змей. Дык і пайшло, што назва Пружаны выводзіцца або ад дзеянняў змея (ён «пажэр» дзіця), або ад імя дачкі Боны — Прузэны.
Думаючы пра гэты горад, я заўсёды ўспамінаю месца пачатку ракі Мухавец, дзе стаіць прыгожая скульптура мужчыны і жанчыны, якая сімвалізуе зліццё ракі Мухі і канала Вец. Журботна, што зараз гэта месца выглядае не так прыгожа, як у маіх дзіцячых успамінах. Зараз там менш вады і ўсё больш раслін і смецця.
Але негледзячы на тое, колькі часу пройдзе, я ўсё роўна буду заўсёды з цеплынёй успамінаць кватэру маёй бабулі і яе самыя смачныя ў свеце дранікі; месца пачатку Мухаўца і вялізарныя лясы вакол такіх любых мне Пружан.
Примечания:
Пружаны ў сэрцы