Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

Паўлюк Багрым, сачыненне пра творчага дзеяча беларускай літаратуры

Настройки
"Мог бы славай грымець Сярод годных паэтаў Еўропы, - Гвалтам спуталі ногі, Трымалі ўвесь час за руку. Што пакіне ён? Вершык у памяці хлопаў, Кандэлябру ў касцёле Ды кроў на гарачым пяску" Уладзімір Караткевіч Паўлюк Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 года ў вёсцы Крошын Навагрудскага павету Гродзенскай губерніі (цяпер Баранавіцкі раён) у сям'і вясковага рамесніка. Тады рэшткі войск Напалеона яшчэ пакідалі беларускую зямлю, аб’яднаная расійская армія гнала іх усё далей на захад, а народныя мсціўцы рабілі партызанскія засады, марылі аб сваёй свабоднай зямлі і лепшай долі для сябе і сваіх дзяцей. У пачатковай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Магнушэўскі, малады Паўлюк прызвычаіўся да чытання мастацкай літаратуры. У асаблівасці яму падабаліся творы старажытных грэкаў Гамера ды Эзопа, якія далі юнаку творчае натхненне. А знаёмства з творамі Адама Нарушэвіча і Юльяна Нямцэвіча, прасякнутыя думкамі аб свабодным існаванні чалавека і антыфеадальнымі настроямі, моцна паўплывала на асобу маладога Багрыма– ён пачаў складаць вершы, у якіх гучала любоў да радзімы, прыроды, людзей, боль за іх нялёгкае жыццё пры баршчыне і імкненне да волі. У 1828 годзе на малой радзіме Паўлюка Багрыма падняліся народныя хваляванні. Цяжка сказаць, які ўдзел прымаў у іх малады хлопец, але дакладна вядома, што ён знаёміў насельніцтва з вальнадумнымі вершамі – зачытваў свае радкі і творы іншых паэтаў. Пры ператрусе хаты рамесніка жандары знайшлі і канфіскавалі "непатрэбныя радкі" Багрыма, а апытаннем мясцовага насельніцтва даведаліся, што юнак распаўсюджваў верш "Бунт хлопаў". Пакаранне было неадкладным – хлопца са школьнай лаўкі прымусова забралі ў рэкруты. Пасля доўгай салдацкай справы Паўлюк Багрым зноў апынуўся ў родных мясцінах, каб ужо назаўсёды вярнуцца да бацькоўскай справы – кавальства. Падужэўшы ў салдатах, але не забыўшыся працы з металам, мужчына хутка стаў знакамітым кавалём. Паўлюк ствараў сапраўдныя шэдэўры, асабліва гэта датычылася жырандоляў. Адна з такіх захавалася да нашага часу і зараз знаходзіцца ў Крошынскім касцёле Божага Цела. На роднай зямлі Паўлюк Багрым, бясспрэчна, лічыцца першым сялянскім паэтам. На жаль, ад яго літаратурнай спадчыны захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які ўпершыню апублікаваў у сваіх успамінах навагрудскі адвакат Ігнат Яцкоўскі. Верш кранае да глыбіні душы адкрытасцю пачуццяў, народна-песенным каларытам і сілай пратэсту супраць прыгонніцтва, таму стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Пайшоў паэт-каваль у іншы свет каля 1891 года і быў пахаваны у сваёй роднай вёсцы каля касцёла. У 1985 годзе ў Крошыне быў адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў Паўлюка Багрыма, а ў Баранавічах у 2005 годўе імём паэта названа вуліца. Няпростыя абставіны першых пасляваенных гадоў, цяжар сялянскага жыцця ў прыгоннай вёсцы, незвычайнасць бацькоўскай кавальскай працы, вольнадумная літаратура, прыгажосць прыроднага наваколля – усё гэта разам паўплывала на хлопчыка, вызначыўшы яго лёс і будучы творчы шлях. Розум Паўлюка Багрыма цягнуўся да навукі, душа – да волі, сэрца – да справядлівасці, а рукі – да вершаў і таямніцы кавальскай справы. Гэты чалавек захапляе сваёй сілай духу: ён не пабаяўся чытаць антыфеадальныя вершы перад іншымі людзьмі, моцна змагаўся за сваю пазіцыю і магчымасць лепшага жыцця для усіх вакол, перажыў цяжкія гады рэкруцтва і вяртаўся ў родную вёску, дзе працягнуў кавальскую працу бацькі. І намаганні Паўлюка не прайшлі дарма: ён пакінуў вялікі след у гісторыі беларускай літаратуры і памяці людзей, якім дапамог сваёй творчасцю. Я б хацела маць хоць частку той адвагі, рашучасці і маральнай сілы якія былі ў гэтага вялікага чалавека.
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник