Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

"У той дзень, калі скончылася вайна". Сачыненне, бел.літ

Настройки
Спяць невядомыя салдаты, Дана найбольшая цана, Каб не стралялi больш гарматы, Хутчэй каб скончылась вайна Анатоль бацуенка Вайна – адно з самых страшных выпрабаванняў, якое можа перажыць чалавек. Штораз, калі я чытаю ці чую ўспаміны людзей пра вайсковыя падзеі, я адчуваю цяжар у сэрцы і журботу па мільёнах згубленых жыццяў. Сталыя, пажылыя, юныя і зусім дзеці… Яны ўсе хацелі жыць, кахаць і ствараць сем'і, але лёс вырашыў інакш. Колькі ўсяго яны не паспелі перажыць? Колькі шчасця не паспелі адчуць і падарыць іншым? Колькі песень яны маглі б напісаць? Колькі хат пабудаваць? Але мы ніколі пра гэта не даведаемся. Гэтых людзей больш няма, а гэта значыць, што няма ўсяго, што яны маглі б зрабіць. Але ёсць Дзень Перамогі – напамінак пра ўсіх тых, хто застаўся ляжаць на палях бітваў, у беларускіх лясах ці на месцы сваіх спаленых вёсак. У той дзень, калі скончылася вайна, усю краіну ахапіла неверагодная радасць і палёгка. Неба здавалася ярчэй, а паветра было напоўнена не дымам пажараў, а водарам надзеі. Нібы сама прырода радавалася, святкавала перамогу. Людзі выходзілі са сваіх хованак змучаныя, зраненыя, але са шчасцем у вачах. Слёзы цяклі па шчоках, але гэта былі слёзы палёгкі. Людзі абдымаліся, спявалі, танцавалі. Незнаёмыя віншавалі адзін аднаго, дзяліліся апошнімі кавалкамі хлеба, цешыліся тым, што засталіся жывымі. Гэта быў чаканы і жаданы ўсімі дзень, які зрабіўся сімвалам непераможнай волі і гераічнасці нашага народа. Вайна, якая пакінула пасля сябе мільёны загінулых, велізарныя разбурэнні і пакуты, нарэшце скончылася. Але за гэтай усеагульнай радасцю хаваўся глыбокі смутак. Нягледзячы на святочны настрой, сэрца кожнага было цяжкім ад страт і выпрабаванняў, якія перанёс народ за доўгія гады вайны. Усе помнілі разбураныя гарады, скалечаныя лёсы сваіх родных і блізкіх, якія загінулі на франтах, у тыле, у акупацыі і не ўбачылі светлага дня Перамогі. У вершы "У той дзень, калі скончылася вайна" паэт Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі пісаў, што імгненне перамогі для вайскоўцаў было не толькі радасным, але і смутным, таму што ўрачыстыя залпы назаўжды разлучылі мёртвых і жывых. Калі на полі бою ніхто не мог быць упэўнены ў тым, што лёс не прымусіць хутка сустрэцца з загінулымі сябрамі, то салюты Перамогі правялі выразную мяжу паміж тымі, хто неўзабаве вернецца дахаты, і тымі, хто больш ніколі не ўстане з зямлі. У той дзень, калі скончылася вайна, свет пачаў свой доўгі шлях да вылячэння. Раны, якія нанесла вайна, гаіліся павольна, але народ верыў у будучыню, у якой іх нашчадкі будуць жыць пад мірным небам, таму працягваў ісці наперад з надзеяй на светлае заўтра. Васіль Быкаў лічыў: "Памяць аб крывавых выпрабаваннях у мінулым, вайне, ёсць найлепшы гарант міру і існавання розных народаў на нашай зямлі". Таму сёння мы, нашчадкі пераможцаў, павінны памяць пра той страшны час і пра ахвяр, якія былі прынесены дзеля вяртання мірнага часу. Мы павінны навучыцца шанаваць спакойныя дні, бо менавіта за іх аддалі сваё жыццё нашы прадзеды. Мы павінны перадаваць успаміны пра тыя цяжкія выпрабаванні з пакалення ў пакаленне і захоўваць мір, каб ніколі больш не паўтарыўся жах вайны.
Примечания:
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник