Я з'явіўся з самае глыбіні Нішто...
20 ноября 2024 г., 16:35
—
Не трэба блытаць Нішто з пеклам ці іншымі краінамі чалавечага заняпадку. Нішто існуе па-за межамі часу і прасторы. Там не можа быць ані верху, ані нізу. Толькі ток. Нішто — гэта напрамак, спасылка на прыроду вады, бясконцы рух, хвалі якога набіваюцца адзін на аднаго.
Гэтыя хвалі і ёсць час з прасторай. Не можа стацца, каб яны не ведалі канчатку. Наадварот, з хаоса руху яны набываюць якасці, што рух толькі мае на ўвазе. Два Нішто разбіваюць свае ісцё і з разбіткаў складаюць нешта.
Няхай то акенца, каменне, неба, я, боствы — мы частка адзінай крыніцы...
—
Калісьці і я сцёк з яе...
—
Але ці з гэтага пачалося мае апавяданне? З майго з'яўлення? Ды не... Ці яно пачалося з вялікай літары? Таксама не... Я мог бы пачаць і з маленькай; і сэнс бы радыкальна не змяніўся. Амаль... Хаця менавіта ў тым і ляжыць ключ для адказу.
Мае апавяданне пачалося з традыцыі. З маленькай, ужо ня сутнасць пераважнай традыцыі разбіваць сказы паміж сабой адбойкамі. Я б мог гэтага не рабіць — і нічога. Хутчэй за ўсё, нават не заўважылі бы. Калі б заўважылі, мабыць, журу далі трохі, каб потым забыцца...
—
Так, я сам пачаўся як традыцыя. Як нейкая маленькасць, да якой усе звыкліся. Чытач, па праўдзе, ужо на сім моманце будзе лавіць заднячэрапную думку, што бачыў мяне. Бачыў і падобных да мяне. Ён пакліча мяне постмадэрнісцкай рэфлексійнасцю, безасабовым зваротам. Аднак, ці магу я, герой, быць чымсьці іншым, акрамя мастацкай бяздзейнасці?
Магу быць я чымсьці, акрамя спасылкі на аглульна эмацыйнае паміж аўтарам і чытачом?
—
Моц традыцыі настолькі вялізны, што імя аўтара, калі яно вядома, зацяніла просты факт: я дзяўчына. Аднак, што я магу…
***
Яе звалі Віта. Проста Віта… Хаця бацька ейны быў Шпілеўскі Станіслаў, таму дзёсьці на ланцугу часа яна па поўным тытуле станавілася Шпілеўская Віта Станіславаўна, адзначаная познакам рудага сонца. А ці гучала яно калісьці па ветру? Каб аўтар толькі ведаў… Яму на лапкі траплялі адныя лісты ды думкі дзяўчыны. Рэчы, якія яна адзначала сваёй гісторыяй, пакідаліся па-за межамі; ні то яна не разумела звышсутнасць жыццёвай храналогіі, ні то глядзела на сёе па-іншаму.
Незважаючы на чароўную дзіўнасць дзяўчыны, аўтар выпадкова адшукаў яе падчас блукання на матэрыяльнае месцах. Каб толькі прадзімме, холад ды пыл шляховы ведалі, куды вядуць тую душу… Віта стаяла, апёршыся на стойку ў малое кавярні; уся белая, акрямя пастэльна-зялёнага фартуху-спадніцы. А кавярня, зноў жа, стаяла на скрыжаванні вялікае і малое вуліц. Ці было ў тым месцы штосьці надзвычай цікавае, каб яно спрабавала губляць дзверы сярод шкла ды сцен? Ды не, на самой справе, за выключэннем вачей кампазітара кавы.
Яны аддаваліся светла блакітнай свядомасцю. Менавіта ей. Невопытны чалавеча мог паблытаць ейны позірк з колаў самага чыстага лёду з позіркам любазаўскім. Аднак кароткае назіранне выпраўляла памылку гледача: Віце было абыякава ўсё. Так, ейныя вочы разілі святлом, але бяздзейным. Ні натхнення, ні летуценнасці, ні прывідаў існавання. Якіясьці планы таксама не пакідаліся нават глыбіні… Сухі прагматызм, пацешнае прапусканне і пошук сто разоў вядомага. Апошні і падманваў непадрыхтаванных. Астатнія, хто нешта ў тым знаходзіў, маглі ані толькі здагадывацца, што яна мае ведаць…
Між тым, кава для аўтара была падрыхтаванная, не паспеў ён зайсці. Допія з дзвюма лыжкамі цукру. Увогуле не тое, што ён любіў. Зусім не тое, чаго ён жадаў. Але шырокая ўсмешка рудае дзяўча накіравалі волю аўтара прыняці падарунак… Віта ў той нялоўкі момант упэўнічала, быццам ведала: ён абавязкова прыйдзе, ён абавязкова возьме.
Такім чынам і адбылося знаёмства, сляды якога мастацкі трэба зазгубіць, бо не мае словаў для запісу сутнасці таго. Аўтар бачыў Віту пяць раз на жыццё. Два з іх яна маўлківа стаяла. Адзін запыталася пра справы. У апошнія два дала шмат лістоў і кароткім слогам патлумачылася з зацікаўленным знаёмцай…
Віта рана навучылася пісаць. Па сваіх жа меркаваннях, яна нарадзілася са слоўнікам прад вачыма. Літары плылі ў ейнае думках, прабіваліся, нібы піка пад грудзі, падчас сну. Былі дні, калі яна не бачыла нічога, акрамя літараў. І надыйшоў адзін той, калі яна бачыла, як піша ліст. Не, тады яна яшчэ яго не пісала. Толькі бачыла, як праз час сядзе за драўляны кабінет, возьме аловак колеру сіняга, заплючшыць вока і напіша: “Привет! Я не знаю, кто ты такая, но знаю, что увидела твои похороны…”
Так і адбылося. Праз месяц, толькі дзяўчына забылася на тыя вобразы. Аднак жа, нажаль, першы ліст гісторыя не захавала, тэкст яго таксама зняслі ветры – аўтару даставаліся іншыя радкі, але не той самы…
Правы будзе чытач, калі скажа, што на пачатку нашае апавядання быў ліст Віты. Яшчэ адзін будзе потым, праз час вельмі кароткі. А перад тым аўтар проста дадае: ліст ніжэй ішоў разам з кавай у дзень бязслоўнага знаёмства… Няхай штосьці з нашчаддзя Віты зніклася, нават тут можна было адчуць ейны жыццёвы дыктат…
***
Привет, незнакомец!
Я Вита. Сегодня мне 10. Завтра будет 11. Когда ты меня встретишь, мне будет 26. А когда про меня узнает мир, мне тоже будет 26. Хотя про свою известность я не уверена. Просто хочу так написать.
Я видела этот момент во сне. Ночью я выйду в магазин за штучками (пока не понимаю, зачем они мне), будет яркий свет, а потом время остановится. Я вернусь в Ничто. Там ни секунд, ни минут.
В будущем меня будет смешить, как из-за меня знакомые будут называть штучки пастилой, хотя есть их нельзя.
Меня это пугает (не штучки), но сделать ничего нельзя. Таков порядок, как любит говорить папа.
Незнакомец, ты мне так никогда и не представишься, но я хочу звать тебя Гриша. Пусть это будет знак нашей дружбы.
Не обижайся на кофе. Я знала, что не угадаю с ним, то ты слишком мягкосердечный (не знаю точно, что это значит. Так папа говорит иногда. Надеюсь, сердце у тебя не болит), чтобы его не взять.
Гриша, зачем я тебе пишу это сейчас? Поверь мне старой всем сердцем (если оно у тебя не будет болеть, конечно) и напиши своё письмо моими словами… Когда-то у меня будет подруга по имени Морта…
***
– Вита! Вита, выходи! – неслася паміж асобнымі дварамі прыгараднай вуліцы.
Падавалася так, быццам гучна-шкляны тэмбар крапіў флёр хутка бягучага юнацтва; і з тым сама дзейснасць выпадала па-за фокус, калі пасярод пустых дарог, стаячых машын і ўзгорастых ліхтароў дзяўчына з валоссем колеру саламяннага попелу клікала сваю сяброўку.
– Бегу! – адгукалася Віта. Як было прынята, перад выхадам яна шукала бацьку для дакладу пра планы на дзень.
Покуль абавязак сваеасаблівага орднунгу рабіўся, Морці адвадзіла вочы па металічным плоце хаты сяброўкі свая ў бясконцае нябёсы. Трохі разважала, хаця думка: “А навошта я тут?”, – пакрывала амаль усю разважальную палатню. Морці адчувала дрыжнявы неспакой кожны з разоў, як знаходзілася ў такім становішчы. Ісці сюды ёй было паўгадзіны назад ад школы, а потым з Вітай ісці тыя ж паўгадзіны наперад, дадаткам паўгадзіны да школы…
Аднак што было парабіць? Калі б не адыходзіла ад рацыянальнага шляху, рудая дзяўчына крыўдзілася б бязлітасным полымям. Нібы Ісая, пазнаўшы вугаль на вуснах, Віта б хавала цішыню, покуль зноў не пажадала радасці валодання сябрамі. А Морці зносіла маўклівасць дрэнна, таму і вырашыла, што выбару ў яе і не мае… Часу на іншых сябровак таксама не мелася, як і жадання…
Гэткімі сцяжкамі разважанняў яна заўседы бавіла час, покуль рудае солнца не крынке ў адказ громкагалосае “так точно!” і не збяжыць па лесвіцы да вуліцы:
– Ты сегодня как?
– Я? Да ничего, только живот тянет, но ты и сама понимаешь… К физике готовилась? – пераводзіла размову Морта, бо паталагічна не любіла размаўляць пра сябе. Нават пры моцным жаданні словы губляліся адно за адным, бо дзяўчыну, толькі ад думак пра адказ пачынаючы, ліхарадзіла…
– Ну… Букву ню теперь знаю, – аджартавалася маленькае сонца. Яна таксама не любіла адчыняць дэталі жыцця, бо, вядома, вучыла яна ўсё: на тое была і іншая воля. Але Віта, зноў жа, не любтла, каб хтосьці ведаў пра яе шмат і нагадваў пра прывіды парваннае сшыткаў.
– И то радость… Смотрела новую серию? – змяніла тэму Морці.
– Кусками, вскользь, немного… Ничего не помню, короче, – зноў моцна заўсміхалася Віта.
– А, ясно тогда… – Морці затушавалася і змоўкла…
Дзёсьці ў глыбіні ей ставалася цяжка, і яна губляла разуменне, што з тым светам ня так. Серыял, пра які ішла размова, ці спрабавала ісці, да сяброўкі прынесла Морта. Дзяўча, залішаная шматлікай радасці існавання, знаходзіла ў ім адлучэнне да чагосці светлага і дарагога, хаця звышсаромілася размаўляць і пра гэткія адценні сваёй асобы…
– Да ты не обижайся! Я честно сегодня посмотрю нормально. Не получилось у меня, – Віта ўжо бачыла калісьці момант цяперашняе размовы ва ўспамінах і бачыла выбачэнні. Чаму? Навошта? Яна не разумела. Проста памятала: так робяць…
– Да ладно тебе, всё нормально… – белавалосая дзяўча працягвала крочыць па пясчанаму баку дарогі, моўчкі хаваючы сум ад маленькае зрады.
– Я не шпицальна… Я смотрев до момента (яго мы пакінем на фантазію чытача) и уснув… Моргнув до утра… – спрабавала ласціцца, нават рукамі, Віта.
– Что. – вырвалася ад Морты разам з неспыняльным смехам. Яна разумела, ёй хлусяць, але так дрэнна… Лепей з таго проста пасмяяцца… Няхай смех быў хутчэй пра расчараванне…
– Ушнув. Глозами в подушку. Лицом от бога, а к нему макушкой!
– Откуда ты это берёшь?.. И почему меня с этого выносит… – Морці працягвала смяяцца яшчэ нейкі час.
Дзяўчыны крочылі далей ужо праз лясок. Ветрык лёкка абдзюмаў іхнія ногі, далоні, твары. Сонейка рытмічна хавалася ў змроку галля. Дрэвы меладычна адпявалі апошнія дні красавіку. Вясна паступова з зяніту. Заставалася толькі чакаць подыхі паўтрагічных травеньскіх навальніц.
– Всё, хватит. Живот болит, – супакойвалася Морці. Хаця ён падабалася забыццё, але яно хутка стамляла дзяўчыну. Праз часкі паўнакроўя яна страчвала магчымасць павярнуцца да таго стану.
– А почему? – дражнілася Віта. Яна жа адчула смак поўнасці асобы. Для яе кампанія Морты была як рытуал пазнання сваёй сутнасці. Толькі тымі часамі вочы яе гарэлі сапраўдным жыццём, бо праз кагосьці Віта і бачыла жыццё.
– Угадай! – паспрабавала жартам звесці размову ў бок дзяўчына.
– Ладно-ладно, храни свои секретики, подруга 15 лет… Кстати, что на др планируешь? – абарвалася з Віты... Ёй самой у моманце стала балюча, толькі да кансанацыі даляцеў агучаны тэкст… Рудая бачыла гэты ўспамін з дзён, наперадзе існуючых, але нічога назад ужо б не павярнула…
Морта абмякла. Жыццё сайшло з яе твару белым сцягам разбуранае рэі. Яна забылася на здольнасць дыхаць. Пад грудзямі задрыжалася. Вусны плылі нярвовае усмешкай. Вочы шукалі прывід школы. Яна жадала збегчы. Яна жадала знікнуць. Яна жадала не існаваць ніколі… Бо Віта кароткім пытаннем дастала да такіх глыбіняў, дзе лепш памерці, чым думаць і пра маленькае жыццё…
Дзень народзін Морты належыў анікому, аднак ня ей. Яна жыла жахам перад тым. Яна рвалася прэч, толькі б яе не дасталі. Не было пад горлам дзяўчыны адчування горшага за застылае:
– Не знаю…
І, падаецца, уся моц яйнае душы сышла на адзін шчыры адказ з глыбіні сэрца, бо больш за ўсё Морці баялася распавядаць пра сябе. Няхай і трошкі, яна не магла верыць людзям…
– Ну, да, ещё дожить нужно, – пад дзвярмі кінула рудае сонца, ведаючы сэнс свае словаў. Ей і самой было цяжка… Боль прайшоўся па Віце. Яна вырашыла на нейкі час усё адпусцісць… Павярнуцца да выгляду жыццяздольнай няведкі.
З тым дзверы школы зачыніліся…
***
Думаю, я хотела знать её всю жизнь.
Но до сути так и не дошла. Моя единственная подруга умерла от куска льда на 15-м году жизни. Как и в тот весенний денёк, жизнь сошла с её лица за одно роковое мгновение, а я ничего и не смогла сделать.
Давно в детстве я увидела Морту во сне. Не представляю, почему, но сразу поняла, что она настоящая. Я часто видела картины будущего, и они сбывались точно так. Я пробовала их менять. Результатов, оно же чуда, не случилось. Именно с Морти я поняла… Это были не предсказания, а воспоминания…
Как в жизни, так и в памяти, подругу первый и последний раз я видела в черном. Она вышла из Ничто, потом в него же возвратилась.
А я, честно, хотела спасти подругу, хотя и не понимала как. Я старалась занимать её время, искала нам хобби, сыпала вопросами, лишь бы только что-то узнать, но… Морта никогда не говорила о себе… Она истово боялась всего личного…
За много лет я толком не знала, ни где живёт подруга, ни её родителей, ни её оценок, ни причин её любви к кому-то. Морти всегда молчала, но оставляла следы…
Пусть даже так. Пусть её дом я видела только, когда гроб с ней несли из старого подъезда… С ней я чувствовала себя живой. Хотя бы на минуту, но живой…
Мне, птице, рождённой без крыльев, и секунда в полёте была радостью. Именно Морта раскрыла когда-то Виту. Цинично, но через её печаль я познала радость…
Не хочу превращать память о подруге в исповедь… По-другому и не получается: я слишком мало и сейчас про неё знаю… Возможно, её родители – ярость, тлен и уныние, а, может, и строгие святые… Я этого не видела…
К сожалению, я видела только смерть подруги с белыми волосами в час зимы и ничего не смогла сделать…
Даже если бы могла, моё внимание её бы тоже убило; или это изначально дело было в нём… От судьбы в любом случае не уйти, как любит говорить мой отец…
***
Адным днём Віта глядзела на сонца праз акно. Машыны пляліся па вуліцы, сціпла набіраючы ходу пасля святляра. Аблок не было бачна. Дахі рэзалі блакітны небасхіл. Музыка вальсавала пры мурах кавярні. Віта не звяртала на тое ўвагі. Яна лавіла думкі пра размову…
Перад вачамі плылі вобразы хлопцаў сярэдня-багемнага аблічча, пад першыя дні восені абмяркоўваючых знаёмага. Ці, можна, нават сябра. Яна не разумела, бо толькі рванкі прамоў траплялі тады на слых. Зачапіўшыся за гэта, яна і спрабавала зразумець славу сяго чалавеку і што ён паспеў. Яшчэ яна старанна шукала ўспамін, калі спадар сыйдзе адсюль. Вы правільна падумалі. Так, зараз ён быў зусім побач і нават з тымі знаёмымі, ці нават сябрамі. Цёк апошні зімы…
Герой, узніклы непрадказальна пад першы прамень, амаль і не размаўляў з рудым сонцам. Быццам Кант, ён не займаўся жыццёвымі маленькасцямі, каб трапляць да самае сутнасці. Маўклівасць ды тонкі слых былі ягонымі сябрамі, а знаёмым ён зараз распавядаў:
– Хочу написать рождественскую песню. Национальную. Её суть стать мостом между всеми. Только послушайте: «Гэта самыя простыя словы…». С остальным пока проблема. Я пиит, пусть и хороший, но не музыкант…
– Я зачем песню? Лучше поэму. Только представьте, поэма в оттенках рождества, но в киберпанке, – падхапіў першы знаёмы.
Герой адразу пахаладзеў і змоўк. Яму хутка сталі мярзотны свае жа распрацоўкі. Ён хацеў знікнуць, але не мог з-за патэнцыяльнай крыўды знаёмых. Дзесьці пад сэрцам ён пачынаў іх ненавідзець… Ці ненавідзець сябе, што зашмат асабістага распавёў…
– Что-то в этом есть. Давай сделаем главным героем космо-легионера, доживающего дни на колонии землян, где-то недалеко от Солнечной Системы. В ночь перед рождеством он лежит в больничной койке и думает о жизни. Он одинок… – прыняўся да размовы другі.
– И ему придёт цифровой ангел. На самом деле, это будет программа милосердия. Её сделали для уменьшения стресса от архивирования сознания…
– И этот ангел будет использовать образы из классики литературы. Призраки рождества там, чтобы создать вайб легионеру…
– В это время ещё и взровётся Солнце. Программа ангела даст сбой и он отправит легионера в симуляцию рождения Иисуса.
– Там герой сам переживёт библейский сюжет…
– А в конце он встретит уже взрослого Христа и с ним будет сидеть под луной. Туда и вставим твою песню, так тебе? – размова павярнулася да героя, але ён думкамі ўжо даўно быў ня тут.
Нажаль, яму хапіла моцы для працягу існавання, аднак не хапіла для абароны ўзнутарку. Ён адказаў нейтральна-пазітыўна. Разбураны і паніклы пад скорбам ён сядзеў, падлічываючы гадзіны… Ніхто ніколі не даведаецца, які сум ён нёс тады на сабе… Разуменне “а менавіта тое яны і надрукуюць” рабіла неверагодна балюча. Менавіта такую памяць ён і пакіне…
Віта амаль не звяртала ўвагі на гэту гісторыю. Ёй было усё адно, бо за гады праз вушы прапусціла шмат гісторыяў рознай ступені падабенства да ейнай. Нават і ў маладосці такія рэчы дзяўчыну не краналі, як і шмат іншых. Да і тут працавала Віта, бо ў працу можна было не ўнікаць, а дзеля птушкі бяз крылаў і такая воля ё падарунак.
З тымі думкамі час дайшоў да моманту, калі герой сыходзіў… Віта рабіла свае справы і толькі выпадкова яго заўважыла… Тут нешта і прадрала дзяўчыну: яна пазнала твар сяброўкі на вершапісцы. Бязжыццёвы, пакінуты, у імкненні назаўседы зачыніцца. Падаецца, і герой чагосьці дазнаўся па ёй (тут у аўтара зусім няма сведкаў), таму цяжка кінуў перад сыходам:
– Вас бы смерцю выпісаць камусьці, хаця не будзе ў вас, нажаль, таго жыцця, што пажадалі бы бачыць у марах. Як і ў мяне… Хацеў быць кімсьці, а быў выдаўленны… А навошта я тут? Ладна, не маё тое, а калі вашая памяць пры вас, знайдзіце аўтара, бо лепш ведаць, хто пра цябе слова захавае... Бывайце!
Пасяліўшы сумненні на сонцы, герой назаўсёды знік, а Віта зноў задумалася пра павяртанне у Нішто…
***
День 12.01
07:00 – подъём
07:10 – спорт
07:30 – душ
07:50 – завтр.
08:20 – выход
09:00 – раб.
-*-
21:00 – дом
21:10 – уж.
21:40 – маг.
-*-
23:00 – сон
***
З дзяцінства кожны дзень Віты праходзіў па раскладзе. Кожны. Без выключэнняў. Яна заўсёды была падпарадкавана орднунгу. Таму і птушкай бязкрылаў сябе аклікала, а то і ніяк ні аклікала.
Яна і не памятала момант, калі пачала да сябе зварочвацца на мужчынскі стан, аднак так адбылося. Агульная абыякавасць перабіла яе асобу…
І сімбалем тое ападання стала простая рэч: зніклі мэты ў планах на дзень.
Віта страціла надзею, калі не змагла перамагчы нават ня свой лёс, а сваім амаль і не жыла, бачыўшы яго з дзяцінства. Мае быць, успаміны будучыні і былі статыкай на ленце часу… Мае быць, не. Нам, як Грышу, ужо не дазнацца…
Віта сама перакусіла свае крылы ды перабіла пер’е, нават калі і не магла пра сваю падзею дазнацца…
Трохі смешна, што апошняя рэч ад яе, – расклад на дзень…
Хаця і сумна з-за гэтага…
Як шмат год таму, яна бачыла канчатак, хаця б і размоў з Мортай, але дакладна не ведала, калі яно будзе. Сам факт ламаў дзяўча. Аднаго разумення нязбегласці хапіла, каб яна спынілася…
Нажаль, і перад сыходам у Нішто Віта не злавіла думку: толькі смерть паўнакровіць жыццё.