Таямніца Акадэміі ці незвычайная незвычайнасць

PG-13
Завершён
0
Фэндом:
Размер:
13 страниц, 6 225 слов, 1 часть
Описание:
Публикация на других ресурсах:
Уточнять у автора / переводчика
0 Нравится 0 Отзывы 0 В сборник

Таямніца Акадэміі ці незвычайная незвычайнасць

Настройки

Глава I. Знаёмства

У дзверы Акадэміі ўваходзіць нешта "незвычайнае". Такім "незвычайным" чалавекам стала 15 гадовая Ася, якую перавялі сюды з-за добрых адзнак у папярэдняй школе. Вядома ж, у Акадэміі была свабодная форма і знешні выгляд, але Ася лічыла сабе тым самым "максімумам" - чорныя валасы з пасмамі вясёлкавага колеру, чорная майка і спадніца з такімі ж вясёлкавымі малюнкамі і ўзорамі, на нагах былі гольфы рознага колеру-адзін ярка ружовы, а другі вясёлкавы, красоўкі ж былі чорнымі. Паглядзеўшы ў тэлефон, Ася пайшла ў патрэбны ёй кабінет, дзе пройдзе першы ўрок. Дзяўчына трошкі хваляваляся, але ведала, што ёй не зможа хто-небудзь нашкодзіць. Па дарозе Ася раптам сустрэлася с дырэктарам - Вікторыяй Арловай. Дзяўчына ўжо бачылася з ней, калі яе маці запісвала яе ў Акадэмію. - Добрай раніцы,-мякка прамовіла Вікторыя Арлова. - Добрай-добрай,-адказала Ася, весела усміхаючыся. - Ідзеш у кабінет, як я бачу? - Да, трошкі хвалююся. - Нічога не хвалюйся. Дарэчы, калі табе гэта супакоіць - у тваім класе разам з табой будзе вучыцца мой сын і дачка - Джэні і Саша. Вы абавязкова пасябруеце. - Шчыры дзякуй вам, тады паспяшаюся, першы ўрок хутка будзе. - Канешне, добрага настрою. На гэтым іх размова скончылася, і Ася пайшла у клас. У класе была звыклая мітусня-хто урокі робіць, калі забыўся, хто з кім кагосьці абмяркоўвае. Але калі Ася ўвайшла, усё змоўклі і паглядзелі на яе. Хто ўсміхнуўся ёй і адвярнуўся, камусьці было ўсё роўна. Раптам з невялікай кампаніі выходзяць хлопец і дзяўчына, якія паглядзеўшы на яе засмяяліся, а потым хлапчук спытаў у яе: - Ты адкуль патрапіла сюды?,- а дзяўчына дадала. - Мода на вясёлкавую і чорную вопратку ўжо даўно прайшла, калі ты жадала выдзяляцца, то у табе гэта не атрымалася. У хлопца былі каштанавыя валасы, такога жа колеру вочы і шмат вяснушак на твары, адзет быў у белую футболку, чорныя модныя штаны і боты. У дзяўчыны былі чырвоныя валасы і карычневыя вочы, сама апранутая ў элегантны штановы касцюм, на нагах чорныя туфлі. Ася, нічога не разумеючы, чаму на яе адразу накінуліся, спытала: - А вы да ўсіх новенькіх так чапляецесь? Ці гэта я такая незвычайная? - У адрозненні ад табе, я сын дырэктара гэтай Акадэміі, і калі мне штосьці ў табе не спадабаецца, я магу пра гэта сказаць маці,-фанабэрыста адказаў Саша, а яго сястра засмяялася. Цяпер Ася ўбачыла, пра якога "Сашу і Джэні" гаварыла ёй Вікторыя Арлова . - Ну ведаеш, калі разумны чалавек ёсць, не так важна як ён апранаецца. Успомні тых жа навукоўцаў, можа, для цябе іх вопратка таксама не будзе моднай, але ж галоўнае веды. Джэні закаціла вочы, Саша паказаў язык, і на гэтым іх непрыемная гутарка была скончана, яны сышлі ў сваю кампанію, пачаўшы нешта захоплена расказваць іншым вучням, зрэдку ўсе паглядвалі на Асю.

Глава ІІ. Першыя сяброўкі

Ася не ведала, к каму падсесці за парту, таму яна села на першую якая трапіла. Хутка празвінеў званок і пачаўся ўрок, была алгебра. Нечакана ў клас "уварваліся" дзве дзяўчыны - адна выглядала досыць акуратна, а іншая вельмі ярка, нібы яны былі з іншых планет, як палічыла Ася. Яны папрасілі прабачэння за спазненне і прайшлі да сваіх месцаў. Як аказалася, Ася села за парту з адной з гэтых дзяўчат-з той, што на яе думку выглядала міла і акуратна. Калі дзяўчына села побач с ёю, то першая пачала размову: - Ты новенькая, як я разумею? - Да, гэта я. Я Ася, будзем сяброўкамі?,-трошкі хвалюючыся спытала Ася. - Канешне! Меня завуць Мія, а там, -яна паказала вачыма на ту "яркую" дзяўчыну, -мая сяброўка, Алена. Вы абязкова таксама пасябруеце. Яны маглі б пагаварыць яшчэ даўжэй, але настаўніца сказала ім спыніцца , так як яны перашкаджалі весці ўрок. На перапынку Ася, як і прадказвала Мія, лёгка пасябравала с Аленай. Усе былі рады гэтаму, асабліва Ася, таму што яна так лёгка знайшла сабе сябровак на новым месцы. Пасля ўсіх урокаў усе вучні з дапамогай ліфта паднімаліся на пяты паверх - там знаходзіліся спецыяльныя пакоі, дзе перад урокамі ці пасля яны маглі адпачыць ці зрабіць хатняе заданне. На радасць Асі са сваімі новымі сяброўкамі яны апынуліся даволі блізка, з-за чаго маглі хадзіць адзін аднаму ў "госці". Рэчы ў пакоі новенькай былі ужо раскладзены з суботы, бо менавіта ў гэты дзень яе запісвалі ў Акадэмію. На суботу і нядзелю дзеці маглі заставацца ў Акадэміі, калі хочуць, то могуць паехаць да бацькоў, гэта ім ніхто не забараняе.

Глава ІІІ. Саша

Першы тыдзень у Акадэміі Асі даваўся не лёгка, але і не складана. Лёгка было паказаць іншым настаўнікам, што яна стараная вучаніца. А цяжка было з-за двух чалавек-Сашы і Джэні. Ася ім спачатку не спадабалася, таму яны вырашылі паставіць проціў яе амаль што усіх. Які ж быў Саша ў вачах Асі? Канешне, гэта той чалавек, у якога шмат сяброў, але чамусьці у канцы школьнага дня ён заставаўся адзін..нават яго сястры не было да яго. Можа, Саша не такі вясёлы і яркі? Сёння Ася і даведалася. Заканчваўся яшчэ адзін школьны дзень, Асе прыйшлося затрымацца, таму што была самастойная работа па хіміі, якую яна доўга рабіла, бо жадала добрую адзнаку. Калі Ася зайшла ў калідор, дзе былі ліфты, то ўбачыла Сашу. Ён стаяў, прыхінуўшыся да сцяны і апусціўшы галаву. Ася, не гледзячы на тое што ён рабіў са сваёй сястрой, вырашыла з ім паразмаўляць, каб калі што пасябраваць ці дапамагчы. Ася асцярожна падышла да Сашы і ціха спытала: -У цебя штосьці здарылася? Хлопец жа гэтага не чакаў , уздрыгнуў і падняў галаву, паспрабаваў фанабэрыста ўсміхнуцца, але ў яго нічога не атрымалася. Таму вырашыў адказаць: -А што, падабаецца калі мне сумна? Я ж такі дрэнны і злы. Ася зусім на зразумела, чаму ён так адказаў. Яна не жадала такога адказа, таму працягнула: -А дзе твае..сябры? Саша адвёў погляд. -Яны..прыйдуць, абавязкова. Дзяўчына не паверыла гэтаму, сказаўшы: -Ты не бачыш тое, што іншыя "сябруюць" з табой толькі з-за таго, што у табе маці дырэктар Акадэміі ? Але..гэта нават сяброўствам лічыць нельга. Я лічу.. Дальш Ася не змагла нічога сказаць, яе нечакана прыцягнуў да сабе Саша і абняў, адказаўшы: -Маўчы, я гэта ведаю.. Яны стаялі так моўчкі хвілін пяць, Ася вырашыла пачаць дыялог: -Так што...будзем сябрамі? Я не жадаю табе злачынства. -Да...сябрамі..,-адказаў Саша, трошкі памаўчаў, потым дадаў,-дзякуй..вялікі. Потым размаўляць было лёгка, яны разам падняліся на пяты этаж, а па дарозе да сваіх комнат працягнулі размову. Асе вельмі спадабался пярсцёнак на пальцы Сашы, таму дзяўчына спытала ў яго: -А адкуль у цябе гэты пярсцёнак? -Бацька зрабіў як падарунак перад смерцю мне..але яго я ніколі не бачыў, маці казала што ен быў вельмі добрым чалавекам,-адказаў хлапчук. -А можна мне ў руках патрымаць? Я не зламаю. -Потым абавязкова дам, але не зараз. -Добра. Пасля гэтага дыялога яны дайшлі да пакоях і кожны разышоўся па сваіх комнатах.

Глава ІV. Першыя "незвычайныя незвычайнасці"

Ноччу чамусьці Асі не хацелася спаць. Спачатку яна зрабіла ўрокі нават на тыдзень ўперад, потым гуляля у тэлефоне, але дзяўчына нават не ўстала. Прыкладна к часам тром ночы Ася пайшла ў калідор і ўстала ў ступары. У канцы калідора нешта свяцілася, таму гэта прыцягнула яе і яна пайшла на святло. Гэтым святлом аказаўся пярсцёнак колера вясёлкі, чым та падобны да таго, што быў у Сашы, толькі ў яго ен быў белага колеру. Ася амаль што схапіла яго, але пярсцёнак паляцеў па лесвіцы ўніз, дзе быў падвал . Нядоўга думаючы, дзяўчына пабяжала за ім. У падвале было цёмна, там захоўваўся запасны спартыўны інвентар. Ідучы на святло яна схапіла пярсцёнак... Ася прачнулася ад таго, што празвінеў будзільнік. Калі яна хацела выключыць яго і падняла руку каб гэта зрабіць, будзільнік як па чараўніцтве падняўся ў паветра. Сон як рукой зняло. Ася тут жа паднялася з ложка і падышла да будзільніка, а потым на сваю руку. На пальцы быў той самы пярсцёнак з ..."сну"? Дзяўчына ўжо не разумела, дзе сон, а дзе рэальнасць. Падняўшы зноў руку, будзільнік паляцеў уверх. Ася паспрабавала зняць пярсцёнак, але у яе нічога не атрымалася. Таму яна ўскрыкнула ад страху сваіх уласных здольнасцяў. На яе крык прыйшлі яе сяброўкі-Алёна і Мія. першая гарэла жаданнем спытаць што адбылося, а другая выглядала сонна. Алёна ці ледзь не ў подскаку бегала вакол Асі і паўтарала адно і тое ж пытанне: -Ну, што здарылася? Ася села на ложак, сяброўкі побач. Дзяўчына пачала ім расказваць пра свой незвычайны сон і пярсценак, таксама паказала, што можа перарухаць прадметы як па чараўніцтве. Выслухаўшы яе, Алена сказала: -Так гэта ж добра, не? Цяпер ты можаш рабіць ўсё што жадаеш, ты як...ведзьма! Толькі добрая. Мія жа трошкі падумаўшы прамовіла: -Як на мяне гэта дрэнна..ты не ведаеш, што гэта за сіла і як ёй карыстацца. Можна шмат чаго нарабіць... Яны яшчэ крыху пагаварылі, так незаўважна прайшоў час, сяброўкі паглядзелі на гадзіннік. Трэба было збірацца на ўрокі. Мія і Алена разышліся па сваіх комнатах.

Глава V. Другія "незвычайныя незвычайнасці"

Пасля ўсіх урокаў Ася з Міяй і Аленай трошкі пагулялі у парку. Была пятніца, Асіны сяброўкі едуць дадому, таму на некаторы час ім прыходзілася растацца. Ася правяла сваіх сябровак і пайшла да Акадэміі, па дарозе яна ўбачыла Сашу, таму падышла да яго. Саша, убачыўшы пярсцёнак на пальцы Асі , без прывітання спытаў: -Адкуль у цебя ен? Дзяўчына зразумела пра што ён мае на ўвазе, і адказала: -Доўгая гісторыя... Саша трошкі памаўчаў, потым прапанаваў: -Можа, раскажаш мне? Я ведаю адно месца, дзе пра нашу размову ніхто не даведаецца. Ася вырашыла, што раз у яе сябра ёсць падобны пярсцёнак, ён можа ведаць пра гэта нешта. З-за гэтага яна кіўнула. Раптам Саша узмахнуў рукой, яго пярсцёнак засвяціўся і ў хлапчука з’явіліся крылы. Ён хутка схапіў Асю за талію і падняўся з ёй у паветра, моцна трымаючы сваю сяброўку. Пасля такога "палёту" Ася не заўважыла, як апынулася на даху Акадэміі. Саша ж сеў на дах і паляпаў па месцы побач з ім, неўзабаве дзяўчына села побач. -А лепш месца не змог знайсці? -Ну прабачай, якое ёсць..,-адказаў Саша, а потым працягнуў,-Як ты разумееш, ніякая сіла не можа з’явіцца проста так, таму..с твайго дазволу , я магу пра гэтыя наперсткі расказаць гісторыю? Асе было ўжо нясцерпна даведацца пра гэтыя чароўныя артэфакты, таму хутка падрыхтавалася слухаць.

***

Гэта было даўно, вельмі-вельмі даўно...можа, сто ці тысяча мільёнаў гадоў таму. Замест сучаснай Акадэміі, нават і не толькі Акадэміі, а ўсяго горада была чароўная краіна, дзе, лагічна ж, былі чароўныя артэфакты. Адзін з такіх артэфактаў былі якраз гэтыя пярсцёнкі, якія зрабіла Багіня гэтай краіны, каб жыхары выкарыстоўвалі іх на карысць. Але часам артэфакты траплялі ў рукі злых чараўнікоў, якія хацелі перарабіць гэты чароўны горад у свой уласны са сваімі правамі. Каб гэтага не адбылося, Багіня перанесла гэты горад у іншы сусвет і закрыла партал туды, а злых чараўнікоў адправіла у рэальны сусвет. Усяго артэфактаў у выглядзе пярсцёнкаў спачатку было шмат, а потым засталося толькі тры-колеру вясёлкі, белага колеру і чорнага. Калі злучыць усе гэтыя тры атрэфакта ў адзін, то той хто гэта зрабіў зможа ажывіць любога чалавека да жыцця.

***

Ася слухала моўчкі, а потом спытала: -Калі ў мяне пярсцёнак вяселкавага колеру, а у табе белага...то у каго чорны? Саша адказаў: -Ён у той краіне застаўся, таму што партал туды быў закрыт. Ен трошкі прамаўчаў , а потом хвалюючыся сказаў: -Я ведаю, што так адразу нельга такое прапаноўваць...я ўсё жыццё не ведаў свайго бацьку, таму што ён памёр калі я яшчэ быў малым..ты бы жадала адправіцца са мной у той горад і знайсці чорны пярсцёнак, как я змог ажывіць свайго бацьку? Не хвалюйся, нават калі мы будзем там год, то тут пройдзе адна гадзіна. Простым людзям ніколі артэфакты не дадуць, а ты хутчэй за ўсё абраная з-за свайго характару. Так што?.. Ася задумалася. З аднаго боку-гэта шанец яшчэ больш даведацца пра яго характар. А з іншага..па першае гэта небяспечна , і сама дзяўчына яшчэ не так моцна давярае Сашы, але дзеля такой мэты яна гатова дапамагчы, таму, ўздыхнуўшы, адказала: -Я гатова пайсці з табою. Саша амаль што не падскочыў, ён хутка абняў Асю і прашаптаў: -Дзякуй тебе, ты ўжо другі раз дапамагаеш мне. Але я ў даўгу не застануся. Вырашылі пайсці у гэтую краіну наступнай ноччу. Ася была рада дапамагчы Сашу, а хлопец быў не толькі рад таму, што можа яго бацька зноў будзе побач з ім, але і таму што другая абраная..Ася? Ніколі ў яго такіх пачуццёў не было, але хлопец хутка адштурхнуў гэтыя думкі.

Глава V. Партал

Саша сваёй сястры і маці нічога не гаварыў, Ася вельмі жадала расказаць сваім сяброўкам пра тое, куды пойдзе гэтай ноччу, але вырашыла прамаўчаць і расказаць толькі тады, калі вернецца адтуль. Школьны дзень для Асі і Сашы хутка прайшоў, яны нават не слухалі настаўнікаў, толькі паглядалі друг на друга і ўсміхаліся, што не вельмі падабалася Джэні. Вечарам, калі Саша ўжо шоў па калідору да комнаты Асі, яго спыніла сястра. -І куды ты ідзеш? Я табе не разумею-то ты разам са мной кпіш з гэтай Асі, то ты ўсміхаешся ёй. Што здарылася? -Калі нічога не скажаш маці, то я магу расказаць. -Добра, абяцаю.. Саша расказаў усё, Джэні доўга думала, а потым спытала: -Чаму ты так чапляешся да бацькі? Няма таго, што раньш было, мы ўжо смірыліся з яго ўтратай. Калі у цябе ёсць такі артэфакт і ў яе, то нельга штосьці выкарыстоўваць іх у карысных мэтах? -Я не толькі для сабе гэта раблю, але і для маці нашай, і для цябе.. -Гэта твае справы...але будзь акуратны. Джэні абняла яго, трошкі паглядзела ў вочы і пайшла да сваёй комнаты. Саша , кіўнуўшы ці то сястры, ці то сабе пайшоў да Асі. Ася хутка адчыніла Сашу дзверы, ў яе была апранутая чорная сумка праз плячо. -Я не ведала, што ўзяць, таму проста ўзяла ваду , блакнот і пару кніг, калі будзе сумна,- Ася так сказала каб не было лішніх пытанняў. Сябры ціха і асцярожна спускаліся па бакавых усходах у падвал Акадэміі. Як і ў мінулы раз, там было цёмна. Чорныя сцены і невялікая колькасць хламу крыху палохала Асю, але яна ведала што калі Саша побач то ёй наўрад ці што тое пагражае. -А як мы адчынім гэты партал?,-спытала дзяўчына. -Вельмі лёгка, проста даверся мне,я ведаю гэта з адной легенды,-адказаў хлапчук. Саша асцярожна паднёс свой пярсцёнак да пярсценка Асі, яны пачалі свяціцца, затым па чараўніцтву зняліся з іх пальцаў і паляцелі ўверх. Злучыліся ў адно , апусціліся на падлогу і раптам чорны пакой ярка асвятліла. Партал быў адкрыты, Ася паглядзела на Сашу, той кіўнуў, і , узяўшыся за рукі, яны ўвайшлі туды...

Глава VI. Лес чорта

Апынуліся сябры на незвычайнай смарагдавай траве, на якой было шмат кропелек расы , якія нагадвалі брыльянты. Высокія сосны і елі былі вакол Асі і Сашы, іх галіны, падобныя да рукатворных сузор'яў, шэпчуць пад лёгкім ветразем, нібы перадаюць таемныя сакрэты, якія ведае толькі гэтая краіна. На паверхні зямлі кветкі ўсіх адценняў радугі расцвітаюць у неверагодным беспарадку, уліваючы духмяны водар. Хутчэй за ўсё, гэта быў нейкі чароўны лес. Вакол лётала шмат матылькоў з крыштальнымі крыламі, ад якіх зыходзіла невялікае свячэнне. Паветра было свежым, чыстым. Дзе та чуўся спеў птушак, нібы хто то іграе на арфе. Калі яны адкрылі вочы, то перад сабой убачылі...Фею? Гноміка? Эльфа? На дзяўчынцы была апранута лёгкая зялёная сукенка, упрыгожаная кветкамі, валасы былі колеру кары дрэва-каштанавыя, вочы зялёныя, як тая ж трава, скура была бледная, амаль белая, па крылах з тонкай павуціны з кропелькамі расы і падоўжанымі вушамі можна было паняць што гэтая дзяўчынка-эльф. Саша трошкі спужаўся, а Ася паглядзела на яе як на цуда і тут жа ўскочыла, пачаўшы разглядаць дзяўчынку. Дзяўчынка ў сваю чаргу крыху захвалявалася, але потым усміхнулася. Ася спытала : -А як цябе клічуць? Эльф трошкі падумала і адказала: -Клічце мяне..Кніжачка. Ася хутка дапамагла ўстаць Сашы, ён паглядзеў на Кніжачку і спытаў: -А што ты тут робіш і навошта? Эльф падумала і адказала: -Я-праваднік па казачным свеце. Гледзячы на вашыя пярсцёнкі і адчуўшы сілу таго, што партал адкрыўся, я зразумела што вы прыйшлі. Таму я як праваднік абавязана вас давесці да замка, дзе жыве наша Багіня. Улічыце-дарога небяспечная, вам трэба будзе прайсці праз лес чорта, мост ілюзій і бясконцае поле, але я вам дапамагу, не хвалюйцеся. Паглядзеўшы адзін на аднаго Ася і Саша ў адзін голас адказалі: -Добра, вядзі нас. Кніжачка засмяялася, і , падняўшыся ў паветра на крылах пачала гэтае падарожжа. Калі Ася, Саша і Кніжачка прайшлі углыб, іх пачаў абдымаць прахалодны водар зямлі і зеляніны. Высокія дрэвы, нібы гіганцкія вартавыя, узвышаліся над падарожнікамі. Тоўстыя ствалы абвіты пухнатым мохам і яркімі павойнымі раслінамі. Густая крона ўтварае тут свайго роду купал, праз які прабіваюцца толькі пробліскі сонечнага святла, ствараючы яркія плямы на зямлі, накрытай мяккім дываном з лісця. Вакол было чуваць шэпт ветра, які гуляе з лісцем, і ціхі шоргат жывёл, якія хаваюцца сярод хмызнякоў. -А чаму гэты лес называюць "лесам чорта"?,-спытаў Саша -Дакладна! Вось я дурная, зусім забылася вам расказаць,-адказала Кніжачка, працягнуўшы,-яшчэ даўно гэтым лесам валодаў чорт, які казаў падарожнікам да вас салодкія прамовы, працягваў руку, а калі яны бралі чорта за руку, то знікалі кудысьці і не вярталіся. Таму мая вам парада: не верце яму, у яго салодкіх прамовах няма месца праўдзе і не ў якім разе не бярыце яго за руку. -Дзякуй за параду, Кніжачка. А чаму ты так шмат ведаеш?-спытала Ася. -Шмат чытаю, можа, таму меня так і назвалі,-усміхаючыся, адказала эльф. Тым часам яны прайшлі яшчэ глыбей у лес.Там ужо раслі дзіўныя, калюча-галіністыя расліны, чые кветкі выпраменьваюць нязвыклае святло - цьмяны, загадкавы і трывожны. Гукі цвыркуноў і шаптанне ветра зліваюцца ў жахлівую сімфонію, але сябры не пужаліся. Раптам з-за дрэва выскачыў..чорт? Яго скура была белая, як снег, валасы і вочы чырвоныя, як кроў, а апрануты быў у ўсё чорнае, як ноч. Ззаду была пара крылаў, на галаве два рогі, весела падрыгваў яго хвост. Ася і Саша ўздрыгнулі, а Кніжачка ператварылася у сапраўдную кнігу, Ася хутка яе падняла і паклала ў сумку. Чорт паглядзеў на іх сваімі крывавымі вокамі, і, падышоўшы бліжэй, пачаў размову: -Добры дзень, дарагія падарожнікі майго лесу. Рады вас вітаць тут. Да слова...,-ен паглядзеў на Асю і ласкава сказаў,-Выдатна выглядаеце, маладая лэдзі. Вельмі ярка і прывабна, нібы муза для мяне. Ася ад такога пачырванела і адвяла погляд, а Саша паглядзеў на іх і раўніва прашаптаў: -Вось жа ... сапраўдны чорт. У гэты момант чорт працягнуў руку Асі і зноў пачаў гаварыць свае салодкія прамовы. -Хадземце са мной, я вам пакажу прыгожыя месцы тут. Зразумела, не выдатней вас. Саша тузануў Асю за плячо і адсунуў яе ад чорта, строга сказаўшы яму: -Не чапай маю..сяброўку. Чорт засмяяўся і хітра ўсміхнуўся, а Ася падміргнула Сашы і падышла да чорта. -Мілы чорцік, мой сябар не хацеў цябе пакрыўдзіць, я б пайшла з табой ... але вось баюся я ісці за руку, раптам адпусціш? Можа, я за твой хвост патрымаюся? Чорт падумаў, паглядзеў на дзяўчыну і адказаў: -А ці не хочаш ты мяне падмануць? Ася шчыра зрабіла жаласлівыя вочы і сказала: -Вядома, не хачу падмануць. Чорт падумаў-падумаў і кіўнуў. Ася ўзялася за яго хвост, і яны ўсе ўтрох пайшлі па лесе далей , Саша ўвесь час крыху са злосцю глядзеў на чорта. Чаму так? Ён сам не ведае, можа, хвалюецца за сваю сяброўку. У час таго, як яны шлі, Ася спытала: -А вы тут даўно вы дамінуеце? -Вельмі, вельмі даўно. Я нашмат старэйшы за вас абодвух разам узятых, мілэдзі. Больш яны не размаўлялі, ні дзяўчына, ні хлопец не змаглі знайсці тэму для размовы. Тым часам, лес, ахутаны таямнічым святлом і напоены водарамі кветак, раптам пачынае развітвацца. Дрэвы, якія калыхаюцца на ветры, шэпчуць апошнія таямніцы, а мяккі мох пад нагамі змяняецца цвёрдай грунтавай дарожкай. Паступова лес становіцца радзей, і першы сонечны прамень прабіваецца скрозь густую лістоту, азараючы сцяжынку наперадзе. Раптам кніжка з сумкі Асі паляцела да выхаду з лесу, Ася паглядзела на Сашу, яны неўзаметку кіўнулі адзін аднаму, і рэзка абодва пабеглі ў напрамку кнігі...

Глава VII. Мост ілюзій

Ася и Саша не чулі, як крычаў чорт, нават не абарочваліся, толькі беглі. Нарэшце, гэты лес быў пройдзены, Ася прысела на кукішку і пачала аддышку, так хутка ў сваім жыцці яна яшчэ не бегла. Саша спытаў у яе: -Добра ўсе? Трошкі яшчэ падыхаўшы, яна адказала: -Так, дзякуй. Нечакана кніга, што вылецела з сумкі Асі, ператварылася ў Кніжачку. На запытальныя погляды сяброў, эльф засмяялася і сказала: -Прабачце што мне прыйшлося кінуць вас, але я-адзіны праваднік у гэтым свеце, я лёгка змагу памерці ад нейкай нячыстай сілы. Ася усміхнулася і абняла Кніжачку: -Нічога, я наадварот рада што ты не паранілась. Саша адвёў погляд. Чамусьці яму зноў непрыемна што Ася кагосьці кранае.. -Тым не менш, мы павінны ісці далей,-сказала Кніжачка, і, падняўшыся на крылах, павяла падарожнікаў далей. Саша раптам узяў Асю за руку , а на яе пытальны поглад адказаў: -Мне так спакойна. Калі яны набліжаліся да пачатку маста, паветра стала густым ад чакання, а вакол пачынала мігацець таямнічае святло, якое запрашала перасекчы грань паміж знаёмым і нязведаным. Усе гукі здаваліся прыглушанымі, толькі лёгкі ветрык прабягае па твары падарожнікаў, як быццам шаптаў ім коды магіі, якія трэба разгадаць. Кніжачка пачала гаварыць: -Як вы разумееце, мост ілюзій названы так з-за яго чароўных здольнасцяў. Як толькі вы ступіце туды - пачнеце бачыць, магчыма, для вас дзіўныя рэчы, ці апынецеся у пустаце...Толькі ні ў якім разе не верце таму, што адбываецца навокал, гэта-ілюзіі. Ідзіце далей не гледзячы ні на што. Кніжачка зноў ператварылася ў кнігу, і Ася зноў паклала яе ў сумку. Саша мацней сціснуў руку дзяўчыны, сказаўшы: -Трэба трымацца бліжэй, каб калі што ніхто не пайшоў у след за ілюзіяй ці не апынуўся ў пустаце. Ася кіўнула. Уваход на мост ілюзій для сяброў было першым дакрананнем да загадкавай рэальнасці, дзе магія і падман зліваюцца разам. Мост узвышаўся над бязмежным правалам, нібы выразаны з самой тканіны сноў. На першых кроках нічога такога не было, але калі Ася с Сашам дайшлі да сярэдзіны , пачалі тварыцца дзіўныя рэчы... Ася пачала бачыць сваю памерлую сястру, яна ўсміхалася ёй, нешта казала. Ася старалася не слухаць яе, але хутка гэта стала невыносна. Голас Сашы пачаў злівацца з голасам яе сястры, у вачах пацямнела ... Ася адкрыла вочы, перад ёй раскінуўся бясконцы чорны гарызонт, які абдымаў усё навокал. Ніякія формы, колеры ці адценні не парушалі пакой маўклівага царства - пустаты. Устаўшы, яна пайшла туды, куды самая не ведае. Страннае пачуццё ці то спакою, ці то невядомасці ахінулі Асю. Яна працягнула ісці, кожнае дыханне растваралася ў разрэджанай прасторы, гукі крокаў тут не сустракалі водгуку, а думкі, здаецца, маглі блукаць бясконца, не знаходзячы мішэні ці завяршэнні. Пустата ахутвала дзяўчыну,як воблака, убіраючы ўсе эмоцыі і перажыванні, пакідаючы толькі лёгкі налёт усведамлення. Нечакана за спіной Ася адчула дыханне кагосьці. Гэта аказалася яе сястра. ся, я так рада што ты прыйшла сюды, пойдзем са мной, мне столькі ўсяго табе трэба расказаць!,-дзяўчынка прыгала вакол сястры, усміхалася ёй. Ася спынілася, апусцілася на адно калена, каб быць на адным узроўні з малодшай сястрой і адказала: -Я ведаю, што ты ўсяго толькі ілюзія, але я люблю цябе, Мара. Ілюзія Мары моўчкі стаяла, шырока раскіўшы свае чорныя вочы . -Я даўно адпусціла цябе. Няма таго, што раньш было,-дадала дзяўчына. Нечакана стала светла, рэхам у вушах Асі адклікалася яе імя...

***

Саша таксама патрапіў у пустату, толькі ён ўбачыў свайго бацьку. Упершыню паглядзеўшы на его, Саша кінуўся у абдымкі да роднага чалавека, але так як гэта была ілюзія, нічога не атрымалася. Саша стаяў на месцы, глядзеў на бацьку і гаварыў: -Як я рад таму, што бачу цябе зараз. Яго бацька маўчаў, што пужала хлопца. Ён паспрабаваў узяць яго за руку, прыцягнуць увагу, але зноў нічога не выйшла. -Хадзем, бацька, калі ласка...,-жаласліва прамовіў Саша. Ілюзія знікла, усё пачало цямнець...

***

Глава VIII. Бясконцае поле

Ася, Ася, Ася, Ася, Ася!!!,-гаварылі ўдваіх Кніжачка і Саша, трэся за плячо сваю сяброўку. Нарэшце, дзяўчына адкрыла вочы і паднялася, сеўшы на грунтавую дарогу, дзе хвілін пяць таму ляжала там без прытомнасці. -Я доўга так ляжала?,-гэта было першым, што спытала Ася. -На самай справе, я не ведаю. Але ты без прытомнасці была трошкі дольш, чым Саша,-адказала Кніжачка і перайшла на шэпт,-Саша так хваляваўся за табе, нават ледзь не заплакаў, але я яго супакоіла. Я ведала з самага пачатку што ты моцная духам дзяўчына. Ася паглядзела на Сашу і той пачырванеў. Кніжачка засмяялася і пачала прамову: -Ну што, застаўся апошні этап нашага падарожжа-бясконцае поле -Калі яно бясконцае, то мы не дойдзем да замка, нет?,-спытаў Саша. -На самай справе, калі вы можа зразумелі, тут нічому верыць нельга. У полі, канешне, ёсць канец, застанецца толькі знайсці яго. Ну, у шлях, сябры!,-прамовіла Кніжачка і зноў паднялася на крылах. Саша дапамог Асі падняцца , трошкі патрымаў яе за рукі, моўчкі гледзячы ў вочы, і адпусціў, пачаўшы ісці за эльфам. -Я ўсё спытаць жадала..чаму мы не маглі скарыстацца пярсцёнкамі, как хутка праляцець лес ці мост?,-прамовіла пытанне Ася па дарозе. -Магія поля, леса ці маста, якая там знаходзіцца, нашмат мацнейшая за магію вашых пярсцёнкаў. Там яна фармавалася яшчэ да з'яўлення артэфактаў, таму магія вашых пярсцёнкаў тут не працуе. Але не хвалюйцеся, вашыя артэфакты яшчэ пакажуць сваю сілу!,-адказала Кніжачка. Паступова падарожнікі пачалі падыходзіць да поля. Іх твары абдымала цёплае паветра, але сэрца у Сашы чамусьці білася мацней, можа, з-за таго, што скора яны дайдуць да замку і ён зможа ўбачыць свайго бацьку. Нарэшце, яны дайшлі да поля. На ім раслі дзіўныя расліны, якія ні Ася, ні Саша ніколі не бачылі. Тут і вясёлкавы цвяток, і васількі чорна-белага колеру, а жыта ў некаторых месцах свяцілася залацістым колерам. Некаторыя з гэтых раслін шапталі сітуацыі і таямніцы, якія яны бачылі на працягу гадоў, а можа, вякоў. Паветра, праходзячы скрозь расліны, напаўняла поле мелодыей, напамінаючы а даўніх легендах і казках. Сапраўды, граніцы гэтага поля сябры не ўбачылі, але, можа, гэта толькі пачатак, і яны ўбачаць іх пасля? Уваходзячы у поле, Ася не заўважыла, як Кніжачка ператварылася ў кнігу, таму што Саша цягнуў яе за руку, как хутчэй прабрацца да канца. Сябры не ведалі, колькі яны шлі. Можа, хвілін дзесяць, а можа і пятнаццаць. Яны не адчувалі, як праходзіць час, але адчувалі, што дайшлі прыкладна на сярэдзіны полі. У сярэдзіне бясконцага поля панавала дзіўная атмасфера, дзе рэальнасць плаўна змешваецца з фантазіяй. Тут жыта залатога колеру калыхалася на лёгкім ветры, а кветкі, нібы мастакі, распускалі свае яркія пялёсткі, ствараючы палітру выдатных адценняў. Паўсюль можна ўбачыць дзіўныя расліны з бліскучым лісцем, якія перыядычна выдавалі свячэнне, нібы адказвалі на дакрананні святла. Раптам Ася і Саша ўбачылі возера, якое, як яны палічылі, узялося з ніадкуль. Сябры вырашылі падысці бліжэй Яго паверхня, як люстэрка, адлюстроўвала неба, але пад ёй хавалася на самай справе нешта значна больш злавеснае. Вада здавалася неверагодна празрыстай і чыстай, але, калі Ася прыгледзелася, то заўважыла, як яна неспакойна выгінаецца, нібы жывая істота, гатовае выпусціць на паверхню свае таямніцы. Саша прапанаваў: -Можа, вады пап'ем? Яна чыстая. -Я б гэтага не рабіла...нешта не спадабаецца мне яно... -Як ведаеш,-адказаў Саша, набраў вады ў далонь і выпіў яе. Саша трошкі папіў і сказаў: - Ну, хадзем далей, час не чакае. На секунду Ася задумалася. Нешта для яе зараз не хапала...Раптам дзяўчына ўспамянула, што Кніжачку яна не забрала. - Пачакай-пачакай...я забылася ўзяць Кніжачку, мы павінны вярнуцца. - Знайшла за каго хвалявацца, мне гэта не падабаецца. Чаму ты думаеш пра яе? Без яе дойдзем,-адказаў Саша нібы не сваім голасам. Ася трошкі спужалася, але не жадала кінуць сваю сяброўку адну. - Ты быццам сам не свой, Саша...можа, гэта вада з табой нешта зрабіла?-дзяўчына пачала думаць пра тое,ф што вада нейкая чароўная ці атрутная. Саша схапіў яе за руку і рэзка пацягнуў на сябе, але Ася вырвала яе і адышла, сказаўшы: - Я пайду да Кніжачкі, можа, дапамагу табе... - Усе ты пра Кніжачку, пра Кніжачку...а я што? Ніхто цябе? Да я цябе..,-больш Ася слухаць не жадала, разгарнулася і ірванула куды вочы глядзяць.. Межаў у поля не было відаць, Ася проста хадзіла без толку, спадзяючыся, што зможа знайсці Кніжачку. Дзяўчына не ведала, колькі хвілін яна блукала, колькі незвычайных кветак бачыла, але раптам кніга пад яе нагамі ператварылася у Кніжачку. - Кніжачка? Што здарылася, чаму ператварылася?,-хвалюючыся спытала Ася. - Гэта мая віна...я забылася вам шмат чаго расказаць, вы вельмі хутка ішлі...Па гэтым полі аднаму нельга хадзіць, бо хутка заблукаеш і цябе ужо ніхто не знойдзе. - А што гэта за возера пасярэдзіне поля? Чаму яно там? І што з вадой у яго? Кніжачка ўздыхнула. Яна зразумела сваю памылку, таму здагадалася, што Саша папіў адтуль вады. - Раней, калі яшчэ тут не было полі, усе казачныя істоты тут сустракаліся. Спачатку усё было добра, але потым амаль што кожная такая сустрэча заканчвалася спрэчкай, з-за чаго на гэтым месцы больш ніхто ніколі не збіраўся. А вада ў возеры чароўная, там захоўваюцца ўсе спрэчкі і агіды, якія толька былі. Простыя словы ператвараюцца ў вострыя стрэлы, а нявінныя погляды шматзначнымі. Сябры, таварышы і закаханыя становяцца нібы чужымі, нават у іх вачах з'яўляецца злосны водбліск Сама вада выкарыстоўвае магію, каб распаліць іскры непаразумення і высвятлення, прымушаючы людзей сварыцца і не ладзіць. Клі да ва тут былі іншыя падарожнікі, канфліктаў і рознагалоссяў станавілася ўсё больш, яны нават не ўсведамлялі, што возера, магчыма, толькі падштурхоўвае іх да гэтых эмоцый, агаляючы даўнія раны і ўтоеныя сумневы. Гэтае таямнічае возера, нягледзячы на сваю прыгажосць, якая ёсць на першы погляд, становіцца сімвалам разладу, прымушаючы сэрцы разрываць нябачныя кайданы сяброўства і кахання. Саша выпіў вады аддуль, таму, можа, рэўнасць ім завалодала. З-за гэтага вы і разышліся. Ася, нядоўга думаючы, спытала: - А ёсць нешта, што зможа дапамагчы яму? Кніжачка ўсміхнулася, адказаўшы: - Канешне, ёсць. Эльф трохі пачаравала рукамі ў паветры, і з сферы з'явіўся... флакон духоў? Ася трошкі не зразумеўшы паглядзела на Кніжачку. - У гэтых духах прысутнічаюць станоўчыя эмоцыі, таму, калі распыліць іх у твар таго, хто выпіў гэтай вады, усе негатыўныя эмоцыі знікнуць. - Тады...мы павінны шукаць Сашу? - Канешне! А ты як жадала? - Ніяк інакш,-Ася ўзяла флакон у рукі працягнула,-хадзем, Кніжачка, а то, можа, Саша ўжо заблукаў недзе. Кніжачка засмяялася, паднялася на крылах і пачала ісці за Асей. Калі яны шлі, то бачылі шмат розных дзіўных раслін. - Гэта "кветка кропля", гэта "кветка танца", о..,-Кніжачка паглядзела на яскрава-жоўтую кветку,-Мая любімая кветка. "Кветка шчасця", яркая і сонечная кветка, якая мае яскрава жоўтыя і аранжавыя адценні. Яна выпраменьвае пазітыўную энергію і напаўняе навакольную прастору радасцю. Дакрананне да яго пялёстках можа падняць настрой і пазбавіць ад трывог. Часам я да яе іду, калі мне сумна, і мне адразу становіцца лепш. - А мне становіцца лепш, калі я са сваімі сяброўкамі...Мія і Алена самыя лепшыя! Мія можа супакоіць, а Алена падняць настрой. - Я нават зайздрошчу цябе, у мяне амаль няма сяброў...Усе жывыя істоты ,месцы за працяглы перыяд часу змяніліся. Але няма таго, што раньш было, я смірылася з гэтым. - А калі мы пойдзем у наш мір, то мы больше ніколі не сустрэнемся?,-сумна спытала Ася. - Канешне, сустрэнемся. Ваша Акадэмія асаблівая, таму менавіта ў ёй можна стварыць чароўны партал у наш свет. Але я буду сумаваць па табе. - Гэта добра! Я абавязкова пасябрую цябе з Аленай і Міей. - Дамовіліся!,-усіхаючыся адказала Кніжачка. Праз некаторы час яны, нарэшце, убачылі Сашу недалёка ад возера. Ася падміргнула Кніжачке , схавала флакон духоў у кішэню. Потым пачала падыходзіць бліжэй да хлопца. Саша павярнуўся, і, паглядзеўшы на Асю, прамовіў: - Што, вырашыла прыйсці ўсе такі? - Канешне, як я без цябе дайду да канца? - Адумалася ... гэта радуе. Ася падышла яшчэ бліжэй, паклала рукі яму на плечы, паглядзела ў вочы і раптам пацалавала ў шчаку. Хлопец жа пачырванеў і ўстаў у ступары. У гэты момант Ася брызнула духамі яму у твар. Саша крыкнуў, крыху скурчыўся, праміргаўся і паглядзеў на Асю, спытаўшы: - Што гэта было...са мной? - Гэта вада і возера чароўныя, мы падзяліліся, а аднаму да канца полі дойці нельга, дзякуючы Кніжачке я дапамагла і ты стаў такім, як раней. - Ты ўжо у які раз дапамагаеш мне, няўжо табе ад мяне нічога не трэба ўзамен? - Навошта? Сябры павінны дапамагаць друг другу. А ты мой сябар. Саша ўсміхнуўся і нават пачырванеў, але адвярнуўся, каб гэтага не бачыла Ася. Кніжачка жа кранула дзяўчыну за руку і ператварылася ў кнігу. Ася тут жа падняла кнігу і палажыла ў сумку, а потым дала Сашы бутэльку вады. - На, папей, а то зноў з таго возера пап’еш. - Не-не, сёння, мабыць, без вады больш.. Ася засмяялася і паклала бутэльку абратна. Саша узяў дзяўчыну за руку, так яны і працягнулі пуць.. Па дарозе яны размаўлялі пра ўсё што бачылі. Праз час, яны , нарэшце, убачылі канец поля і хутка да яго пабеглі. Нарэшце, гэта поле было пройдзена. Кніга за сумкі Асі ператварылася ў Кніжачку і пачала размову: - Гэта было маё лепшае падарожжа, але яно падыходзіць да канца. Да замка рукой падаць, хадзем хутчэй! Кніжачка паднялася на крылах, а Саша і Ася зноў пайшлі за ней...

Глава ІХ. Замак

Дарога, якая вяла да чароўнага замка, выгіналася скрозь маляўнічы пейзаж, нібы магічная нітка, якая цягнулася да запаветнай мары Сашы. Уздоўж шляху расквіталі палі багацця з шматколернымі кветкамі, якія расцягнуліся да самага гарызонту. У паветры лунала адчуванне казкі, а забытыя паданні ажывалі у кожным шолаху і светлым промні сонца, які прабіваўся скрозь лістоту. Гэтыя знакі, магчыма, паказваюць на забытыя паданні, якія захоўваюцца ў наваколлях замка. Так дарога працягвалася, прыцягваючы і прыўносячы ў сэрца ўпэўненасць, што наперадзе чакае нешта дзіўнае і прыгожае, а сам замак, які ўвасабляе мары, ужо амаль у межах дасяжнасці. Нарэшце , яны дайшлі да варотаў замка, Кніжачка падышла да аднаго з рыцараў, якія абаранялі ўваход замка. Незаўважна нашта паказаўшы або шапнуўшы ім, рыцары тут жа прапусцілі падарожнікаў унутр. Чароўны замак унутры ўяўляў сабой дзіўны свет, напоўнены магіяй і таямнічымі цудамі. Пры ўваходзе ў замак іх сустракала велізарная зала, дзе высокія столі, увітыя залатымі гірляндамі, нібы ў аблоках. Кожную бэльку падтрымлівалі хупавыя калоны, інкруставаныя каштоўнымі камянямі, якія мігалі і пераліваліся ў святле велізарнай люстры, зробленай з чыстага крышталя. Сцены залы ўпрыгожваліся фрэскамі, якія паказвалі сцэны з былых часоў, калі замак быў нібы кніжкай казак. Кожная фрэска як быццам ажывала, расказваючы свае гісторыі пры ўваходзе сяброў. Пасярод залы быў трон, упрыгожаны золатам, срэбрам і разнастайнымі каштоўнасцямі. Ад яго сыходзіла невялікае святло. На троне ,як зразумелі Саша і Ася, сядзела тая самая Багіня. Як і трон, яна выглядала элегантна і казачна. Скура ў яе была белая, нібы месяц, а сукенка была ў колер як галактычнае неба , на нагах басаножкі , якія былі ўпрыгожаны залатымі каштоўнасцямі. Валасы былі вельмі доўгія і напаміналі космас, у некаторых месцах на ніх былі ўпрыгожанні з золата, якія былі падобныя да зорак. На пальцы зіхацеў чорны пярсцёнак. Калі Ася, Саша і Кніжачка ўвайшлі туды, вочы Багіні былі закрытыя. Эльф сказала: - Космас,-як палічыў Саша, гэта было імя Багіні,-прачнецеся, калі ласка, у нас госці. Космас адкрыла вочы, іх колер быў сінім, а зрачкі ў выглядзе месяцаў. Яна ўсміхнулася я спакойна прамовіла: - Кніжачка, вялікі дзякуй табе, што прывяла іх сюды,-а потым звярнуўся да Сашы і Асі,-можаце падысці бліжэй, я ведаю мэту вашага візіту да мяне і ведаю, які шлях вы прайшлі. Ася паглядзела на Сашу, той на яе, і яны падышлі бліжэй да трона. Нечакана Кніжачка пляснула ў далоні, у зале стала цёмна, а Багіня выглядала ўжо не такой добрай і міласэрнай. Сама эльф кудысьці знікла. - Няўжо вы так лёгка змаглі верыць дзяўчыне , якую ўбачылі упершыню? Сама Кніжачка вам казала пра тое, што тут нікому і нічому верыць нельга, казкам і легендам таксама, але вы атрымаліся вельмі легкадумнымі. А зараз,-Космас ўстала з трона і пачала насоўвацца на Сашу і Асю,-я атрымаю тое, што мне патрэбна... У зале было цёмна, нельга было нешта разгледзець, але пярсцёнкі Сашы і Асі ярка засвяціліся, таму дзяўчына хутка прапанавала: - Калі с дапамогай свайго пярсцёнка ты можаш лятаць, то выкарыстоўвай яго здольнасць зараз. Я не ведаю, што будзе, калі я скарыстоўваю сваю магію, але я паспрабую. Зараз галоўнае не стаць забітымі! Саша кіўнуў, пярсцёнак яшчэ мацней засвяціўся і у Сашы з’явіліся крылы. Ася таксама скарыстала пярсцёнак. Пад колер пярсцёнка ў Асі з’явіліся вясёлкавыя ролікавыя канькі. Дзяўчына ніколі не таком не каталася, але хутка прыстасавалася. - Я заблытаю яе, а ты паспрабуй выхапіць пярсцёнак!,-крыкнуў Саша і з-за таго, што іх магія асвятліла залу, было не так цёмна і можна было ўбачыць Багіню. Саша хутка-хутка пачаў лётаць вакол Космас, а Ася хацела на роліках хутка праехаць міма яе і сарваць пярсцёнак. Раптам Багіня з дапамогай магіі звязала каштоўнасцямі крылы Сашы і падняла яго над падлогай, звяртаючыся да Асі: - Ну, што цяпер будзеш рабіць? Альбо аддаеш пярсцёнак, альбо твайго сябра больш не ўбачыш. Ася не ведала, што рабіць. І не хацелася Сашу губляць, і пярсценак... Раптам як з ніадкуль з’явілася Кніжачка, на яе руцэ нешта свяцілася, але дзяўчына не ўбачыла, што гэта. Эльф падняла руку ўгору і магічныя ліяны падняліся з-пад падлогі. Яны хутка схапілі Космас, з-за гэтага ёй прыйшлося выпусціць Сашу. Ася у гэты ж момант пад'ехала на роліках да Багіні і вырвала пярсцёнак з яе пальца. Пасля гэтага Саша вокамгненна падляцеў да дзяўчыны і адкрыў партал. Сябры зніклі за зачыняючымся парталам пад словы прабачэння Кніжачкі...

Глава Х. Апошняя "незвычайная незвычайнасць"

Сябры вылецелі з партала і ўпалі на падлогу. Як і гаварыў Саша ў пачатку, прайшло не так шмат часу, можа, гадзіна. У руцэ Асі свяціўся чорны пярсцёнак. Пасля хвілін пяці Саша ўстаў і працягнуў руку Асе. - Я не ведаў, што ўсё так скончыцца...прабач. - Нічога, мне наадварот было прыемна падарожнічаць з табой,-Ася схапіла яго за руку і ўстала з падлогі, працягнуўшы,-ну, зараз у цябе ёсць усе патрэбныя табе пярсценкі, можаш скарыстацца імі. Ася ўжо амаль што зняла свой пярсцёнак з пальца, але Саша спыніў яе. - Ведаш, калі мы былі на масту ілюзій, я змог убачыць тое, што ты рабіла ў пустаце. Дакладней кажучы, пра тое, што ты лёгка змагла адпусціць смерць сваёй сястры. З таго моманту я зразумеў, што лепш у нас будуць усе пярсценкі і мы зможам дзякуючы ім дапамагаць аднакласнікам і іншым людзям у Акадэміі , чым я скарыстаю іх для сабе адзін раз. Няма таго, што раньш было. Ася ўсміхнулася гэтаму, і сябры абняліся. З гэтага моманту прайшла нядзеля, Саша папрасіў Асю не расказваць гісторыю пра іх падарожжа сяброўкам, таму дзяўчына маўчала. Дзякуючы магіі ў некаторых сітуацыях сябры дапамагалі настаўнікам і аднакласнікам. У адзін дзень Саша прапанаваў Асе падняцца на дах Акадэміі, бо ён нешта хацеў ёй сказаць. Калі яны там апынуліся, хлопец пачаў размову: - Ведаеш, у той дзень, Ася, калі мы сустрэліся ў ліфта і пасябравалі, я зразумеў, што.. Раптам Ася яго спыніла. - Не-не-не! Не працягвай, я ведаю, што ты жадаеш сказаць! - Ды кінь, ты ж таксама кахаеш мяне!,-Саша хітра ўсміхнуўся ёй. - Ага, і не мары пра гэта! Ася і Саша засмяяліся, а потым абняліся і пацалаваліся. На даху Акадэміі, схаванага мяккім подыхам вячэрняга ветрыку, час нібы запавольваўся. Сонца, афарбаванае ў цёплыя адценні аранжавага і ружовага, павольна апускалася да гарызонту, нібы жадала затрымацца на імгненне даўжэй. Неба вакол яго распускаецца, як чароўнае палатно мастака, напоўніўшыся яркімі фарбамі. Рукі Асі і Сашы далікатна сталі пераплеценымі, і кожны погляд адзін на аднаго асвятляла іх сэрцы цёплым святлом, падобна заходу, які заканчваў дзень.

***

Каплі крыві сцякалі с вуснаў Кніжачкі, вочы яе былі закрытыя, а крылы з вушамі аборваны. Побач з ёй стаяла Космас, на яе руцэ зіхацеў залены пярсцёнак, у зале было цёмна... Так і скончылася гэта незвычайная незвычайнасць.
0 Нравится 0 Отзывы 0 В сборник