ID работы: 11741763

Лясная цішыня

Слэш
PG-13
Завершён
2
автор
Пэйринг и персонажи:
Размер:
4 страницы, 1 часть
Метки:
Описание:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Разрешено только в виде ссылки
Поделиться:
Награды от читателей:
2 Нравится 1 Отзывы 0 В сборник Скачать

Часть 1

Настройки текста
Примечания:
Густы лес, праз які прабіраліся дзеці, паступова заціхаў; сіняе неба цямнела, алелі далі за гарызонтам, і абліваліся золатам пышныя аблокі. Праступалі першыя зоркі. Было ціха, улагоджана і ўсё ж ледзь боязна ў лясных прыцемках. Люцыпар сьпыніўся на лузе і зьняў касу з пляча, укладваючы на імшыстыя купіны, паміж якімі праглядалі копы незабудак.  — Адпачыць трэба і далей ісьці, — вымавіў ён.  — Лепш заначуем тут… Усё роўна цямнее ўжо, згубімся яшчэ, — стомлены ад сенажаці і доўгай дарогі Амадэй ледзь не паваліўся на пень, губляючы касу, і ўздыхнуў. Люцыпар моўчкі згадзіўся з братам і прысеў побач, на камень. Абодва заціхлі, задуменна гледзячы на цёмнае неба; часам адзін кідаў нязграбны погляд на другога і тут жа абрыгваў сябе, адварочваючыся.  — Вогнішча трэба развесьці, — услых падумаў Амадэй, каб парушыць гнятлівую цішыню.  — А запалкі ёсць?  — Павінны быць, — юнак пачаў корпацца ў палатнянай сумцы на плячы, а Люцыпар пайшоў па акрузе, каб сабраць крыху ламачча ды камянёў; праз нейкі час Амі вывудзіў маленькую, перавязаную старымі ніткамі скрыначку, асцярожна дастаючы адну запалку. Вогнішча было разведзена, і браты размясьціліся перад ім, грэючы рукі, і ўсё ж, працягваючы адчуваць паступова надыходзячы холад, пераселі бліжэй адзін да аднаго, плячом да пляча.  — Добра, мусіць, што мы не паехалі з астатнімі, — нягучна сказаў Амадэй.  — Сапраўды… — пагадзіўся Люцыпар. — У лесе ноччу зусім не так, як у вёсцы. Неба нібы іншае… і цішыня іншая.  — І перад сном не чуваць спрэчкі Азазеля і Бранта, — засмяяўся Амі. — І Сеера шоргатам не абуджае, калі да сваёй сяброўкі па начах бегае. Дарэчы, як думаеш, ажэніцца?  — Ажэніцца. Бацька дабро дасьць… У вёсцы шмат шлюбаў па разліку, па ўказцы бацькоў, а тут каханне ўсё ж. Абодва замоўклі зноў, разважаючы аб каханні. Яны адчувалі, што слова гэтае ім знаёма, што жыве ў іх нешта такое, падобнае каханню і нават больш за тое. Так, яны любілі сваю сям’ю: братоў, бацьку, нават суседзяў — але побач, у сэрцы, цясьнілася іншае, зусім іншае каханне.  — Хутка сенажаць скончыцца, — сказаў Амадэй, гледзячы на вогнішча, абкладзенае камянямі.  — Дровы бацька з Сэтам сякуць, пакуль мы косім, — успомніў Люцыпар. — Хата ж невялікая, павінна хапіць… Калі што, зімой насячэм яшчэ. І гэтыя іх дзіцячыя разважанні пра жыццё, каханне і шлюб для іх гучалі так сур’ёзна, так па-даросламу, і адчувалі яны сябе па-сапраўднаму дасведчанымі і мудрымі старэйшынамі. Юнакі, самі таго не заўважаючы, сплялі рукі і так і сядзелі, абдымаючыся; Амі паклаў галаву на плячо брата, той уткнуўся шчакой у яго верхавіну.  — Люцы, — пачулася збоку, і хлопец адгукнуўся. — Люцы, ведаеш… добра зараз тут, з табой… І вогнішча — цёпла, і ты побач. І кветкі паўсюль… Амі адчуў, як сьпынілася дыханне брата, як замерла яго сэрца. Люцыпар няўпэўнена адказаў:  — Мне… мне таксама. Усё ж такі праўду яны казалі: тут, у лесе, цішыня зусім іншая. Кожны рух, кожны погляд адчуваецца інакш. І таму зараз тая цішыня, што запанавала вакол, гаварыла нават больш, чым яны самі. Рука да рукі, плячо да пляча, нязграбныя абдымкі пад трэск вогнішча і ціхія словы: «Ведаеш, як хороша душы… чуеш, як яна пяе?». А яна сапраўды пела.  — А ваўкі тут ёсць? — засьмяяўся Амадэй, пакуль Люцыпар гладзіў яго па бялявых валасах.  — Не павінна, — рашуча адказаў ён. — А калі і ёсць — яны да цябе нават не дакрануцца… Я не дазволю.  — А я дык нічога ім зрабіць не змагу.  — А што ты ім? — усьміхнуўся Люцыпар без цені здзекаў. — Сьпяеш?  — Мабыць і сьпяю, — хіхікнуў Амадэй, прыжымаючыся да рукі брата. — Ад маіх штодзённых сьпевак нават бацька з Сэтам уцякаюць. Можа, і ваўкі ўцякуць.  — Ну і дурні, — скрывіўся Люцыпар. — Што бацька з Сэтам, што ваўкі… Я вось заўсёды рад паслухаць цябе.  — І зараз? — Амадэй падняў галаву з радасным выглядам.  — І зараз… Калі хочаш, канешне.  — Тады лажыся, — юнак рассьцяліў нейкую тканіну на зямлі, паклаў туды свае зьменнае адзенне, узятае на сенажаць, і вымусіў Люціпара прылегчы. Сам ён размясьціўся побач, абдымаючы яго руку.  — Ты лажыся да агню… — Люцы кіўнуў у бок вогнішча. — Зараз ноччу холадна, восень ж скора.  — Добра ўсё, — адмовіўся Амі. — Ты цёплы. Сьпі. А я калыханку сьпяю. «Дзе тут пасьпіш, калі ён пад бокам…», — падумаў Люцы са ўздыхам, але паслухмяна прыкрыў вочы, прынікаючы шчакой да яго верхавіны. Набраўшы досыць паветра ў лёгкія, Амадэй пачаў пець:  — Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк… Было цёпла, прыемна, і Люцы сам не запрыкмеціў, як, нягледзячы на свае думкі, ненарокам заснуў пад сьпеў музыкі. Пад самы толькі канец песьні Амадэй ледзь падняўся, пацалаваў брата ў лоб і усьміхнуўся нечаму свайму.  — Дабранач, — прашаптаў юнак і прыкрыў вочы. — Няхай табе не ваўкі толькі сьняцца, а нешта добрае… Праз сон Люцы адгукнуўся неяк незразумела і прыткнуўся да Амі. Цёпла было побач, прыемна. І цяпер яны абодва зразумелі, адкуль жа ім было вядома слова «каханне». Ноч пасля сенажаці Густы лес, праз які прабіраліся дзеці, паступова заціхаў; сіняе неба цямнела, алелі далі за гарызонтам, і абліваліся золатам пышныя аблокі. Праступалі першыя зоркі. Было ціха, улагоджана і ўсё ж ледзь боязна ў лясных прыцемках. Люцыпар сьпыніўся на лузе і зьняў касу з пляча, укладваючы на імшыстыя купіны, паміж якімі праглядалі копы незабудак.  — Адпачыць трэба і далей ісьці, — вымавіў ён.  — Лепш заначуем тут… Усё роўна цямнее ўжо, згубімся яшчэ, — стомлены ад сенажаці і доўгай дарогі Амадэй ледзь не паваліўся на пень, губляючы касу, і ўздыхнуў. Люцыпар моўчкі згадзіўся з братам і прысеў побач, на камень. Абодва заціхлі, задуменна гледзячы на цёмнае неба; часам адзін кідаў нязграбны погляд на другога і тут жа абрыгваў сябе, адварочваючыся.  — Вогнішча трэба развесьці, — услых падумаў Амадэй, каб парушыць гнятлівую цішыню.  — А запалкі ёсць?  — Павінны быць, — юнак пачаў корпацца ў палатнянай сумцы на плячы, а Люцыпар пайшоў па акрузе, каб сабраць крыху ламачча ды камянёў; праз нейкі час Амі вывудзіў маленькую, перавязаную старымі ніткамі скрыначку, асцярожна дастаючы адну запалку. Вогнішча было разведзена, і браты размясьціліся перад ім, грэючы рукі, і ўсё ж, працягваючы адчуваць паступова надыходзячы холад, пераселі бліжэй адзін да аднаго, плячом да пляча.  — Добра, мусіць, што мы не паехалі з астатнімі, — нягучна сказаў Амадэй.  — Сапраўды… — пагадзіўся Люцыпар. — У лесе ноччу зусім не так, як у вёсцы. Неба нібы іншае… і цішыня іншая.  — І перад сном не чуваць спрэчкі Азазеля і Бранта, — засмяяўся Амі. — І Сеера шоргатам не абуджае, калі да сваёй сяброўкі па начах бегае. Дарэчы, як думаеш, ажэніцца?  — Ажэніцца. Бацька дабро дасьць… У вёсцы шмат шлюбаў па разліку, па ўказцы бацькоў, а тут каханне ўсё ж. Абодва замоўклі зноў, разважаючы аб каханні. Яны адчувалі, што слова гэтае ім знаёма, што жыве ў іх нешта такое, падобнае каханню і нават больш за тое. Так, яны любілі сваю сям’ю: братоў, бацьку, нават суседзяў — але побач, у сэрцы, цясьнілася іншае, зусім іншае каханне.  — Хутка сенажаць скончыцца, — сказаў Амадэй, гледзячы на вогнішча, абкладзенае камянямі.  — Дровы бацька з Сэтам сякуць, пакуль мы косім, — успомніў Люцыпар. — Хата ж невялікая, павінна хапіць… Калі што, зімой насячэм яшчэ. І гэтыя іх дзіцячыя разважанні пра жыццё, каханне і шлюб для іх гучалі так сур’ёзна, так па-даросламу, і адчувалі яны сябе па-сапраўднаму дасведчанымі і мудрымі старэйшынамі. Юнакі, самі таго не заўважаючы, сплялі рукі і так і сядзелі, абдымаючыся; Амі паклаў галаву на плячо брата, той уткнуўся шчакой у яго верхавіну.  — Люцы, — пачулася збоку, і хлопец адгукнуўся. — Люцы, ведаеш… добра зараз тут, з табой… І вогнішча — цёпла, і ты побач. І кветкі паўсюль… Амі адчуў, як сьпынілася дыханне брата, як замерла яго сэрца. Люцыпар няўпэўнена адказаў:  — Мне… мне таксама. Усё ж такі праўду яны казалі: тут, у лесе, цішыня зусім іншая. Кожны рух, кожны погляд адчуваецца інакш. І таму зараз тая цішыня, што запанавала вакол, гаварыла нават больш, чым яны самі. Рука да рукі, плячо да пляча, нязграбныя абдымкі пад трэск вогнішча і ціхія словы: «Ведаеш, як хороша душы… чуеш, як яна пяе?». А яна сапраўды пела.  — А ваўкі тут ёсць? — засьмяяўся Амадэй, пакуль Люцыпар гладзіў яго па бялявых валасах.  — Не павінна, — рашуча адказаў ён. — А калі і ёсць — яны да цябе нават не дакрануцца… Я не дазволю.  — А я дык нічога ім зрабіць не змагу.  — А што ты ім? — усьміхнуўся Люцыпар без цені здзекаў. — Сьпяеш?  — Мабыць і сьпяю, — хіхікнуў Амадэй, прыжымаючыся да рукі брата. — Ад маіх штодзённых сьпевак нават бацька з Сэтам уцякаюць. Можа, і ваўкі ўцякуць.  — Ну і дурні, — скрывіўся Люцыпар. — Што бацька з Сэтам, што ваўкі… Я вось заўсёды рад паслухаць цябе.  — І зараз? — Амадэй падняў галаву з радасным выглядам.  — І зараз… Калі хочаш, канешне.  — Тады лажыся, — юнак рассьцяліў нейкую тканіну на зямлі, паклаў туды свае зьменнае адзенне, узятае на сенажаць, і вымусіў Люціпара прылегчы. Сам ён размясьціўся побач, абдымаючы яго руку.  — Ты лажыся да агню… — Люцы кіўнуў у бок вогнішча. — Зараз ноччу холадна, восень ж скора.  — Добра ўсё, — адмовіўся Амі. — Ты цёплы. Сьпі. А я калыханку сьпяю. «Дзе тут пасьпіш, калі ён пад бокам…», — падумаў Люцы са ўздыхам, але паслухмяна прыкрыў вочы, прынікаючы шчакой да яго верхавіны. Набраўшы досыць паветра ў лёгкія, Амадэй пачаў пець:  — Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк… Было цёпла, прыемна, і Люцы сам не запрыкмеціў, як, нягледзячы на свае думкі, ненарокам заснуў пад сьпеў музыкі. Пад самы толькі канец песьні Амадэй ледзь падняўся, пацалаваў брата ў лоб і усьміхнуўся нечаму свайму.  — Дабранач, — прашаптаў юнак і прыкрыў вочы. — Няхай табе не ваўкі толькі сьняцца, а нешта добрае… Праз сон Люцы адгукнуўся неяк незразумела і прыткнуўся да Амі. Цёпла было побач, прыемна. І цяпер яны абодва зразумелі, адкуль жа ім было вядома слова «каханне».
Отношение автора к критике
Приветствую критику только в мягкой форме, вы можете указывать на недостатки, но повежливее.
Права на все произведения, опубликованные на сайте, принадлежат авторам произведений. Администрация не несет ответственности за содержание работ.