Старыя гаражы
19 августа 2019 г., 17:15
На фоне сцены старых гаражоў
Я ў тваіх вачах дзень і цёплую ноч танула. Страчаныя бескарысных дзён календары лістоў, але я іх табе да апошняга дня вярнула.
А памятаеш, як яна спала пад маю калыханку,
як я ёй пляла непаслухмяныя косы?
Тады мы не шанавалі вечара, падобныя да казкi,
мы да дванаццаці гулялi: не важныя нам нашы ўзросты.
Шануем і ўспамінаем цяпер гэты час,
калі ў стомленыя вочы смяяліся
І ніхто не папярэджвау і не шкадаваў нас,
але мы і з адзін адным самі спраўляліся. Хацела цябе за руку спусціць з той старой сцэны,
адказы на незададзеныя пытанні шукаць.
Нам было разам напляваць на праблемы,
і цяпер я гэта стала так часта ўспамінаць.