У. Караткевіч – "Дзікае паляванне караля Стаха". Сачыненне
9 марта 2024 г., 02:18
Примечания:
Мне не нравится это сочинение вообще, но ладно, пусть будет
Спачатку аповесць Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" не здаецца цікавай, але праз невялікі час яна так зацягвае, што адарвацца робіцца амаль немагчыма.
Час дзеяння — сярэдзіна дзевятнаццатага стагоддзя. Тады ў шляхты, якая склалася і азалацілася у час, калі Беларусь была ва ўладзе Польшчы, справы пайшлі дрэнна. Беларусь вайшла ў склад Расійскай імперыі і стала глухой правінцыяй на ўскраінах вялікай дзяржавы. Шляхта не згубіла свой вялізны гонар, хоць ад скарбаў засталося зусім мала.
Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі два гады шукаў старажытныя паданні і павер'і, але бачыў толькі тое, як прыходзіць у заняпад культура роднага краю.
Ён апынуўся ў глухім куточку Беларусі — маёнтку Балотныя Яліны. Там галоўны герой пазнаёміўся з Надзеяй — апошняй з старажытнага шляхецкага роду Яноўскіх. Калі верыць легендзе, продак Надзеі Раман па-здрадніцку забіў легендарнага караля Стаха, які з помсты напрарочыў на Яноўскіх праклён. З-за яго і з'явіліся "прывіды", якія трымалі ў страхе ўсю акругу, з кожным разам ўсё больш пужая Надзею.
Мне падабецца , што галоўны герой – вельмі цікавы і разумны чалавек. Эмоцыі і ўчынкі Андрэя Беларэцкага зразумелыя, ён мае логіку і інстынкт самазахавання.
Аўтар добра паказвае, што Надзея Яноўская не мае нічога агульнага са сваім продкам, які з-за грошай здрадзіў сваёй зямлі і свайму народу. Гэтую дзяўчыну было па-сапраўднаму жаль, бо яе жыццё было кашмарам.
Рыса твора, якая мне падабаецца больш за ўсё, гэта тое, што аўтар да самага канца трымае інтрыгу і не дае адказа на таяміцу дзікага палявання. Гэта і пабуджае чытача з ахвотай дайсці да апошняй старонкі.