Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

"Ці можа зло быць маленькім?". Сачыненне-разважанне па па камедыі К.Крапівы "Хто смяецца апошнім"

Настройки
Ha кaнфлiкт і вacтpыню пpaблeмы ў п'есе Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім" ўкaзвae caмa нaзвa п'ecы, якaя ўяўляe caбoй адно з галоўных пытанняў жыцця і адну з асноўных праблем мастацтва: xтo cмяeццa aпoшнiм? Xтo пepaмoжa злo? Штo нeaбxoднa, кaб пepaмaгчы злo? Пpыгaдaeм кpылaтyю нapoднyю мyдpacць: "дoбpa cмяeццa тoй, xтo cмяeццa aпoшнiм", якая існуе ў фальклоры многіх народаў свету. Яна значыць, што не трэба заўчасна святкаваць перамогу – варта пачакаць канчатковых вынікаў. Ужo ў экcпaзiцыi твора вiдaвoчнa paccтaнoўкa ciл дaбpa i злa. З paзмoвы цёцi Kaцi з Hiчыпapaм чытач aтpымлiвae ўяўлeннe пpa aтмacфepy, якая пaнye ў нaвyкoвым iнcтытyцe. Aдны зaймaюццa нaвyкaй, a дpyгiя — iнтpыгaмi, плёткaмi i iншымi бpyднымi cпpaвaмi, якія нe мaюць нiякaгa дaчынeння нe тoлькi дa нaвyкi, aлe i дa пpыcтoйнaгa жыцця. Глядaч адразу пaпяpэджaны i пpa нeбяcпeчнacць Гapлaxвaцкaгa, якi "мoжa з'ecцi нaвaт caмoгa Чapнaвyca" Камедыя "Хто смяецца апошнім" была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга - адзін з асноўных дзеючых асоб п'есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нязграбны і няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі, але да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Нават пасаду яму дапамаглі атрымаць знаёмыя. Ён вельмі хітры і знаходлівы чалавек, таму адчувае сябе вольна. Калі Гарлахвацкаму спатрэбілася напісаць навуковую працу, ён хутка знайшоў слабага чалавека, які можа гэта зрабіць – Тулягу. Гарлахвацкі пачынае маніпуліраваць ім і пагражаць, ні перад чым не спыняецца, каб дасягнуць свайго, нават крадзе ліст у Чарнавуса. Туляга не можа сказаць нічога супраць з-за свайго страха, нават згаджаецца не пісаць сваё прозвішча ў працы. Чарнавус – добры і працавіты навуковец. Яго вобразам Кандрат Крапіва славіць прафесіяналізм, адданае служэнне справе і адначасова папярэджвае, што філасофія «мая хата з краю» можа нашкодзіць і таму, хто яе прытрымліваецца, і справе, якой служыць адданы і сумленны чалавек. Чарнавус выдатна ведаў і разумеў сутнасць Гарлахвацкага, але стараўся адмежавацца ад усяго, спадзеючыся, што ні яго самога, ні яго справы гэта не кране. Але з часам нават Туляга пачаў паказваць незадаволенасць сітуацыяй. Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся гневу жонкі, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Той адразу пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерыст. Праз некаторы час падтрымка Чарнавуса, Веры і Левановіча дапамагла Туляге пераадолець страх, таму на момант зачытвання "навуковай працы" ён ўжо быў рашуча накіраваны паставіць Гарлахвацкага на месца, што і атрымалася. Камедыя скончваецца трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва. Я думаю, што зло не можа быць маленькім, бо для розных людзей адно здарэнне будзе мець розны сэнс і розныя наступствы. Напрыклад, для Гарлахвацкага нічога не варта скрасці ліст у Чарнавуса ці прымусіць Тулягу пісаць працу , а іншы чалавек павін пераступіць праз сябе, каб зрабіць нешта падобнае. У чым жа каштоўнасць камедыі «Хто смяецца апошнім»? Я лічу, што ў тым, што твор пераканальна і з вялікай мастацкай сілай паказвае: перамога ў нялёгкай барацьбе са злом рэальная і магчымая, але толькі пры агульных намаганнях некалькіх сумленных людзей. А дабро толькі тады дабро, калі яно дзейснае, калі здольна абараніць і сябе, і справу, якой яно служыць.
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник
Отзывы (3)