Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

"Беларусу і ў Парыжы сняцца белізна бяроз и сосен медзь". Сачыненне

Настройки
Афарызм – гэта выслоўе, у якім у трапнай, лаканічнай і звычайна вобразнай форме выказана арыгінальная думка. Я. Колас лічыў, што «Афарызм — гэта разумна выказаная думка, якая жыла ў галаве філёзафа, а цяпер будзе вісець на кручку мудраца». Для сачынення-разважання я выбрала афарызм "Беларусу и у Парыжы сняцца белізна бяроз и сосен медзь", бо ён для мяне бліжэй за іншых. Я думаю, што ён будзе зразумелы амаль для кожнага чалавека, які хоць раз падарожнічаў. Аб чым жа гэты афарызм? Давайце разважаць разам. Кожны чалавек хоча падарожнічаць, і зразумела, чаму. Гэта цікава і дорыць нам шмат новых эмоцый і цудоўных успамінаў. Але ў розных людзей стаўленне да падарожжа рознае. Адзін аб'язджае ўвесь свет, і яму гэтага не хапае, а другі аднойчы наведае суседнюю вёску, і яму гэтага будзе дастаткова на ўсё астатняе жыццё. Усе мы розныя, але ва ўсіх ёсць агульная рыса – кожны пасля падарожжа хоча вярнуцца да дому. Проста адзін захоча зрабіць гэта праз дзень, а другі – праз годы. Але чаму ж хочацца вярнуцца? Здараецца, што нават калі ты знаходзішся ў вельмі прыгожым і знакамітым месцы, аб якім марыў усё жыццё, цябе цягне назад, да дому. Я лічу, што гэта з-за таго, што бацькоўская хата і роднае месца нагадваюць пра дзяцінства, а яно – пра спакой і бяспеку, адчування якіх так не хапае дарослым. З часам чалавек забывае дрэннае, таму ўспаміны з нават з цяжкага дзяцінства здаюцца светлымі, лёгкімі. Афарызмы маюць павучальны характар. Дык чаму ж вучыць гэты? На мой погляд, таму, што дзе б не быў сапраўды беларус, ён заўсёды будзе сумаваць па роднаму краю і з цеплынёй успамінаць родныя месцы.
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник
Отзывы (3)