"Мая любімая пара года – Зіма". Сачыненне
11 сентября 2024 г., 00:31
Зіма - чароўная і мая любімая пара года. Калі першы снег падае з неба, маё сэрца напаўняецца радасцю і хваляваннем. Усе вакол робіцца яскравым, беласнежным, чароўным і нібы казачным. Узімку прырода вельмі ціхая і спакойная. Сняжынкі мякка падаюць на белую снежную посцілку. Дрэ́вы блішча́ць ад шаці. Дахі хат трымаюць на сабе беласнежныя шапкі з празрыстымі ледзякамі па краях. Сонца мякка і нясмела свеціць праз якую-небудзь пухнатую хмарку. Карычневыя пырскі бруду ад машын малююць немудрагелістыя ўзоры на беласнежным палатне. Заледзяне́лыя лу́жыны гэ́так і про́сяць малы́х ско́кнуць і злама́ць то́нкі пласт лё́ду.
Апроч таго зіма з'яўляецца часам зімовых вакацый, калі я магу нацешыцца вольным часам пасля школьных будняў. Я люблю праводзіць зімовыя вакацыі з сям'ёй і сябрамі. Мы шпацыруем на свежым паветры і кі́даемся сне́жкам. Акрамя гульні ў сне́жкі мо́жна пако́ўзацца на канька́х, ватру́шках і лы́жах, але́ мы гэ́та не ча́ста ро́бім.
Жыццярадасных, аптымістычных і таварыскіх людзей зіма збліжае, а самотных, сумных і задуменных - супакойвае і дае ім надзею. Бо не проста так менавіта ў першы дзень сярэдняга зімовага месяца святкуецца Новы год і пачынаецца новы адлік часу... Можа, зіма ўся белая таму, што ў новым годзе ўсё трэба пачынаць з чыстага ліста? Якраз ёсць час спакойна падрыхтавацца да новага жыцця, бо пасля свята ідуць чаканыя навагоднія вакацыі, якіх аднолькава жаданюць і сталыя, і дзеці.
У зімовы час людзі самі ператвараюць свет вакол сябе ў казку і кажуць адзін аднаму самыя далікатныя і цёплыя словы. Вядома, сумна, што большасці людзей патрэбна нагода, каб проста так паказаць сваю любоў і каханне і падтрымаць, але калі б не было гэтых нагод, людзі б зусім забыліся пра тое, што павінны грэць адзін аднаго.
Зіма - час, калі варта задумацца пра важныя рэчы ў жыцці, зразумець, наколькі прыгожы свет і як выдатна бавіць час з блізкімі людзьмі. Мне дарагая кожная зімовая хвіліна, і я заўсёды з нецярпеннем чакаю яе вяртання.
Примечания:
Сачыненне на тэму "мая любімая пара года" у 11 классе гэта проста імба (нет)