Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

Сучасныя беларускія паэты – Дар'я Бялькевіч

Настройки
р’я Бялькевіч (Даша Бялькевіч) нарадзілася 30 студзеня 1993 у вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна, Гродзенскай вобласці. «Свой першы верш я напісала ў 4 класе. Гэта было дадатковае заданне па рускай літаратуры: напісаць верш пра восень. Я напісала, атрымала добрую адзнаку і зразумела, што ў пісанні вершаў ёсць нейкая прыемнасць», – настальгуе Даша. Дар'я скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і ўстанову нефармальнай адукацыі «Беларускі калегіюм» на аддзяленні «Філасофія і літаратура». «Самымі карыснымі былі індывідуальныя заняткі, дзе спадар Валянцін Акудовіч разбіраў мае вершы. Ён мне параіў пісаць верлібры, адпусціць сябе ў форме. Пасля гэтай парады і разбораў я стала пісаць нашмат лепш і тэксты я ўжо магла назваць вершамі», – успамінае жанчына. Дар'я працавала арт-менеджарам і рэдактарам сайта культурніцкай арганізацыі «Арт Сядзіба». Зараз працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Жанчына ўдзельнічала ў розных літаратурных вечарах Беларусі, Украіны і Расіі, фестывале «Вершы на асфальце», "Мистецького фестиваля «Ї». З'яўляецца пераможцай слэмаў «Сильное слово» (2014) і «Беларускага калегіюма»(2015), адной з арганізатараў паэтычных вечароў «Плохиехорошие стихи», «Дорогой поэт» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Таксама ўдзельнічае ў арганізацыі фестываля інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Дар'я была намінавана на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). Таксама была фіналісткай беларуска-нямецкага конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша для маладых паэтаў (2017) і ўдзельніцай "Рэзідэнцыі маладога літаратара" ў Вільно (2017) Дар'я Бялькевіч друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Знамя юности» і «Вечерний Гродно». У 2021-м у выдавецтве "Янушкевіч" выйшла дэбютная кніга паэткі пад назвай "Слёзы на вецер". У зборнік увайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў 2016–2021 гадах. Некаторыя вершы Дар’і Бялькевіч увасабляюцца ў песнях, такія музыкі як Пётр Клюеў, UZARI, K3TYVANА, Lear, гурт «Дрымон» спяваюць песні на тэксты ці пераклады паэткі. Песні на вершы Дар’і Бялькевіч: 1.Пётр Клюеў (удзельнік гурта ЛСП) «Мона Лиза» 2. UZARI «Стыцамэн» (кавер на песню Івана Дорна, Дар’я пераклала тэкст песні на беларускую мову) 3. K3TYVANA «Толькі джаз» і «Тваё сола» Любімымі паэтамі Дар'і з'яўляюцца Вальжына Морт, Віталь Рыжкоў і Андрэй Хадановіч. *** «Ці то помста, ці жарт – не ведаю, Гісторыя паўтараецца. Лёс, што было тваей мэтаю? Ці ты хмурышся, ці ўсміхаешся? Другі шанец, другая спроба – Памылкі патрэбна выправіць? Лёс, я прымаю тваю прапанову: Перапісаць, чорнае выбеліць. Час з нас смяецца. Неверагодна. Ільецца жыццё халоднай вадой. Ты можаш ісці куды заўгодна, Адкажы: мне ісці за табой?» «Падарункі» Што рабіць з падарункамі Ад мужчыны, які ажаніўся З іншай жанчынай? Вяселле, пасля наваселле Гадавіна шлюбу, дзіця нараджэнне… А я сяджу на падлозе І перабіраю падораныя табой рэчы. Рэчы – сустрэчы. У рэчах – пустэча, І без рэчаў – пустэча. Дык што рабіць з падарункамі? Выкінуць? Дык што рабіць з сабою? Выкінуць? У цябе свая Вера, У мяне – свая. Толькі прашу Не насі шэры, Шэры табе не пасуе. У астатнім у цябе бездакорны густ, Асабліва на ўпрыгожванні: На брошкі, музыку, кампліменты І МУЗ. «Мурашы» Калі ў мяне боль ці сум на душы, Мяне прыходзяць суцяшаць мурашы. Яны выпаўзаюць са сваіх хованак, Танюткія, бурштынна-чырвоныя, Дакранаюцца вусікамі да маіх пальцаў, Абдымаюць ледзь бачнымі ножкамі, Прыносяць травінкі і дробкі, Водзяць ланцужковыя карагоды, Становяцца ў клін і шэпчуць: “Мы пераносім рэчы, у 10 разоў цяжэйшыя за нас, І ты зможаш стаць цяжкаатлетам. Мы будзем тваімі трэнерамі, На алімпіядзе выйграеш золата”. Мурашы мяне любяць, нягледзячы на тое, Што я ў дзяцінстве любіла Смаліць запальнічкай Іх братоў, якія жылі пад ганкам. Яны мне кажуць, Што мае чалавечыя звычкі – Прыдуманыя, што я – мураш, Я – крайні правы воін… Калі ў мяне боль ці сум на душы, Я ем салодкае І мурашоў частую.
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник