Заступнік

G
Завершён
0
Фэндом:
Пэйринг и персонажи:
Размер:
5 страниц, 2 203 слова, 4 части
Описание:
Публикация на других ресурсах:
Уточнять у автора / переводчика
0 Нравится 0 Отзывы 0 В сборник

Частка 1

Настройки
Цёмна. Ох як жа цёмна. Не тое что дарогі, уласных рук не бачна. – Няўжо нельга было паставіць хоць адзін ліхтарык? – буркнула дзяўчына, сяк-так перасоўвая ногі. Яна была стомлена, вочы зліпаліся, а ў душы было так маркотна, так журбліва, што хацелася ўпасць і не ўставаць хаця б гадзіну або две. Але нельга. Не-не-не, ніяк нельга. Трэба ісці далей і далей, тут ненакага паспадзявацца акрамя сябе. Раптам ў цемры пачуліся гукі. Рэха ад крокаў сотні, а мабыць і тысячы, пачвар. Грудзі наполніў страх і забыўшы пра стому, дзяўчына пабегла. Яна не ведала куды бегчы, толькі б падалей ад гэтых жудасных гукаў, якія здавалася былі чутны з усіх бакоў. Цемра ніяк не адступала, а наадварот, здавалася, станавілася ўсё больш густой. Яна ўсё бегла і бегла, пакуль не зутыкнулася са сцяной з невядомага матэрыалу. Яна была халоднай, а крокі. Гучныя, страшныя крокі былі ўсё бліжэй. Дыханне спёрлась, а ногі задрыжалі. Страх заглынуў яе цалкам і ўсё, што яна разумела: “зараз або ніколі”. Яна развернулася спінай да сцяны і крыкнула ў цемру: – Ну давайце, накідвайцеся, выблядкі! Вырашылі, што вы самыя моцныя! Толькі суньцеся і я вас на шматкі парву! Яна заходзілася ад крыку. Чым гучней яна крычала, тым больш пакрывалася поўсцю. Чорная, як тая цемра, а вочы наліваліся чырвоным. Зубы ператварыліся на клыкі, а на руках выраслі капцюры. Яна пачула гук справа і наўгад махнула рукой. Папала. Галава пачвары пакацілася па зямле і рассыпалася на дробныя кавалачкі. Гук слеву. Яшчэ адзін узмах. Папала. Але ж далей пачвары пачалі кідацца зграяй, па пяць, а тое і па шэсць. Не зразумела. Яны драпалісь, кусалісь, пакідаючы рваныя раны, і шэпталі. О, гэты шэпт звадзіў з глузду, пранікаючы у галаву і паўторваючыся рэхам. Тысячы галасоў казалі адно і тое ж, перабівая адзін аднаго, але ж ня гледзячы на гэта іх было чутна, вельмі добра чутна: – Проста сдайся, не пераадолееш. – Дай сабе забіць, будзе лягчэй. – Ты жа нікому не патрэбна, памрэш і ніхто не заўважыць. – Дай з’есці сябе, тады будзе хоць нейкая карысць ад цябе. Галава гудзела, цела амаль не слухалась, але ж з апошніх сіл яна змагалася,раскідваючы іх адзін за адным. Але як жа з імі змагацца, калі ты іх нават не бачыш. Дзяўчына не бачыла сваіх ран, але смак крыві ў роце гаварыў, што яе канец блізкі. Адчуваючы, што сіл не засталося, яна падумала: “Хай я памру нарэшце, і гэта ўсё скончыцца”. Яна апусціла рукі і пачвары ў гэты ж момант павалілі яе на зямлю. – Пір!..Пір!..Пір!..ПІР! – загаласілі яны адразу і цяпер стала нават яшчэ больш балюча і страшна. Дзяўчына задрыжала ўжо ўсім целам. Яна заплюшчыла вочы, каб толькі не бачыць гэтай цемры. Хацелася заплакаць ад болю, ад крыўды, ад стомы, але не, яна не пакажа гэтым тварам ні воднай сваёй слязінкі. Хай яна загіне з гонарам. І раптам. Агенчык. Яна заўважыла агенчык нават не паднімаючы павекаў –  ён быў вельмі яркі – і тут жа адчула, што нікога няма. Ніякіх пачвараў. Было ўсё яшчэ балюча і крыўдна, але страху. Страху не было. Наадварот быў нейкі спакой. Яна падняла галавау і заўважыла каля агенчыка чалавека. Ён ішоў к ёй і трымаў у руках гэты агенчык, а на стану яна заўважыла меч. Дзяўчына паспрабавала падняцца. Атрымлівалася не вельмі добра, але яна, перамагючы боль, змагла абаперціся на сцяну і паглядзець незнаёмцу ў вочы, калі ён наблізіўся да яе. – Як ты сябе адчуваеш? – адразу ж запытаў мужчына спакойным прыгожым, нават меладычным голасам. – Бывала лепей, – з выдавленай усмешкай адказала яна. Незнаёмец не выглядаў варожым, але давераць яму яна ўсё адно не хацела. Аглянуўшыся, яна спытала: – Дзе пачвары? – Я прагнаў, –адказаў незнаёмы і усміхнуўся. І ў гэтай ўсмешке дзяўчына не заўважыла жарту ці злосці. Только дабрыня. – Ты? – не паверыла дзяўчына, яшчэ раз аглядваясь, –Як? – Мячом, – зноў адказаў ён сваім укалыхваючым голасам. – Мячом? – зноў не паверыла яна. – Гэта так дзівуе? – ў сваю чаргу запытаў мужчына і паспрабаваў ўзяць дзяўчыну за руку. Але дзяўчына рэфлекторна адмахнулася і выпадкова драпнула яго капцюрамі па шчаке. Толькі праз секунду да яе дашло, што адбылося. Яна павярнула галаву да яго. Незнаёмец нічога не сказаў, не раззлаваўся і нават не скрывіўся ад болю, але дзяўчыну гэта не супакоіла. Яе зноў пачало трасці ад страху. Ад страху, што мужчына зараз сыйдзе і яна зноў застанецца адна ў цемры, ад усведамлення таго, што ўвесь гэты час, яна была ў выглядзе монстра і нават не заўважыла гэтага. Схапіўшыся за галаву і моцна яе здавіўшы, дзяўчына пачала выбачацца. Яна ўвесь час паўтарала: “Даруўце, даруўце, даруйце” – быццам бы ў трызненні яна апусцілася на зямлю, не пераставая паўтараць гэтыя словы. Але, насуперак ўсім страхам дзяўчыны, мужчына не сышоў, а наадварот прысеў да яе і прагаварыў: – Усё добра! Чуеш? Гэта проста драпіна. Але яна яго быццам не слухала, паўторваючы словы выбачення. Тады незнаёмец паклаў агенчык, што трымаў у руках і развязаў меч, а потым абняў дрыжачую дзяўчыну, не моцна, пяшчотна прыціскаючы яе да сябе, гладзя па валасах і як заклён гавара: – Не трэба баяцца. Табе нічога не пагражае. Я тут, я побач, я не сыйду. Ад гэтых дзеянняў яна не чакана для сябе насамрэч перасатала дрыжаць і баяцца. Не зразумела чаму, але дзяўчына верыла гэтаму дзіўнаму, але такому добраму чалавеку. Побач з ім было так спакойна. Цяпер адзінае чаго хацелася гэта плакаць. Ад цягасці ў душы і моцнай крыўды на ўвесь свет. Быццам бы чытаючы яе думкі, мужчына прашэптаў: – Ты можаш плакаць. Гэта нармальна. А вочы быццам толькі і чакалі гэтых слоў, бо тут жа дзяўчына разрыдалася. Разрыдалася гучна і моцна, выпуская ўвесь боль, што быў на душы, і з кожнай слязінкай сыходзіла поўсць, капцюры, а вочы станавіліся звычайнага колеру. Захоўваліся лішь раны ад пачвар, але зараз боль ад іх дзяўчына не чула. Мужчына нічога не казаў, толькі працягваў абдымаць яе, спяваючы сабе пад нос нейкую калыханку.
0 Нравится 0 Отзывы 0 В сборник