Заступнік

G
Завершён
0
Пэйринг и персонажи:
Размер:
5 страниц, 2 203 слова, 4 части
Описание:
Публикация на других ресурсах:
Уточнять у автора / переводчика

Частка 4

Настройки
Ранкам дзяўчынка доўга не хацела прасынацца. Толькі яечня з мясам і гарбата змаглі выцягнуць яе з ложка. Заступнік тым часам прыбраў пакінутые драбкі пачвар. - Чым сёння будзем займацца? – спытала малютка, саскокваючы на падлогу. - Я адвяду цябе дадому. - Чаму я не магу застацца тут? Чаму гэта не можа быць маім домам? - Таму што дом ў кожнага павінен быць свой. У сваім месцы. - А гэта не мае месца? - Не. Ты тут толькі госць. - А ты? - Я на сваім месцы. - А як я тут аказалася, калі гэта не мае месца? - Тым жа шляхам, якім я цябе адсюль вывяду. Дзяўчынка хацела задаць яшчэ пытанняў, але проста не знайшла, што спытаць. Заступнік быў добры, але ніколі не распавядаў болей за тое, пра што яна пытала. - Пойдзем. Ужо час. Яна не стала спрачацца і, узяўшы Заступнік за руку, пайшла за ім. Малютка не ведала куды, але ёй было ўсё роўна. Яна давярала свайму заступніку і нікуды ад яго не адходзіла. Вакол быў густы туман. Малютка азірнулася, каб паглядзець на дом, і чамусьці зараз ён ужо не здаваўся такім вялізарным. Пакуль яны шлі па невядомай дароге, яна баялася, што зноў палезуць пачвары, таму сцісківала руку Заступніка кожны раз, калі бачыла ў тумане нейкія цені. - Не хвалюйся, табе нічога не пагражае. І яна яму паверыла. Нарэшце яны падышлі да сцяны. Да той самай сцяны каля якой яны ўпершыню сустрэліся. - Навошта мы прыйшлі сюды? – напруджаным голасам спытала дзяўчына, адпускаючы руку і робячы крок назад. - Цераз гэтую сцяну ты прыйшла сюды, – ён развярнуўся да яе. Цяпер перад ім стаяла не маленькая дурная малютка, а статная дзяўчына з рашучасцю ў вачах. - Ты гатова, непаседа. - Гатовая да чаго? – з той жа напруджанасцю спытала яна. - Вярнуцца ў свае месца. Пасля гэтых слоў сцяна расступілася і замест яе з’явілася дзвер, за якой была невядомасць. Так, гэта была яна. З дзвяры падзьмуў вецер і ускалыхнуў валасы дзяўчыны. Яна глыбока ўдыхнула свежае паветра. “Так добра” – падумала яна. - Далей табе прыйдзецца ісці без мяне. - Але…але я не хачу, –дзяўчына зрабіла яшчэ крок назад, –я не ведаю, што там, я..я..я я нават не ведаю ці здолею я… - Паслухай, – ён паклаў руку ёй на плячо, супакойваючы, –Я твой Заступнік, памятаеш? – яна кіўнула, – а гэта значыць, што дзе б ты не была, што б з табой не здаралась, я буду побач. І калі ты не здолееш штосьці, калі табе будзе вельмі цяжка, я прыйду к табе і дапамагу. - Абяццаеш? – яна паглядзела яму ў вочы - Абяццаю, –адказаў ён, не адводзячы погляд. Дзяўчына зрабіла глыбокі выдых, падайшла к дзвяры і, перад тым як увайсці, азірнулась. Заступнік памахаў ёй і усміхнуўся сваёй добрай усмешкай. Ад гэтага ёй стала лягчэй і яна зрабіла крок туды. У невядомасць…