Сочинения

R
Завершён
135
автор
Фэндом:
Размер:
47 страниц, 13 972 слова, 30 частей
Описание:
Примечания:
Посвящение:
Публикация на других ресурсах:
Запрещено в любом виде
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник

"Жыццёвы шлях Аліндаркі". Сачыненне па паэме "Кепска будзе!" Ф. Багушэвіча

Настройки
Алiндарка — галоўны герой паэмы "Кепска будзе!". Ён нарадзiўся ў сакавiку. Тады зiмовыя запасы ўжо з'едзены, да лета яшчэ шмат часу. Таму, па народных павер'ях, сакавік лічуць вельмі нешчаслівым месяцам. "Як я толькi нарадзiўся — Бацька сказаў: "Кепска будзе!" Ну дык жа ж не памылiўся: Здзекавалiсь Бог i людзi." I словы бацькi спраўдзiлiся, быццам ён наперад ведаў лёс сына. Ад самага нараджэння хлопчыка суправаджала няшчасце. Яго нават ахрысціць так, як трэба, не атрымалася, таму зрабіла гэта цётка халоднай вадой з рэчкi. Яна ж і прыдумала імя хлопцу– Аліндарка. Праз тры гады ад хваробы памёрла маці. Пачаўся голад, галеча. Бацька запіў і памёр, зноў ў сакавіку. Аліндарка нейкі час жыў у цёткі, потым яна аддала хлопца адзінокаму чалавеку "як за сына", і сама памёрла. Айчым даў сіраце прытулак, выхаваў Алiндарку працавiтым, чулым, спагадлiвым чалавекам. Калі хлопцу было дваццаць год, яго западозрылi ў iмкненнi ўхiлiцца ад рэкруцтва, бо ён не быў запiсаны ў метрычнай кнiзе. Калі Асэсар ударыў па твары айчыма, Алiндарка павёў сябе смела i рашуча і даў адпор крыўдзiцелю: узяў яго за грудзі і піхнуў лыбом у дзверы. Так айчым і Аліндарка трапілі ў турму. Калі пачаліся допыты, першага адпусцілі да дому, а маладому хлопцу паабяцалі «сорак розак, потым роты». У астрозе герой твора нагадвае, што злоўленая птушка б'ецца галоўкай аб клетку, каб памерці; Прывязаная да кола лiсiца распорвае сабе чэрава, бо для яе лепш памерці, чым жыць у няволi; нават калі змяю-мядзянку зачыніць ў шкляным посудзе, тая будзе джалiць сябе, пакуль не загiне. Вось і Алiндарке жыццё без свабоды не патрэбна. Але і ў турме хлопец не губляе надзею выйсці на свабоду і вяртацца да звычайнага жыцця. Калі Аліндарку кідаюць у халодны і цёмны пакой, хлопец ўсё роўна знаходзіць тое, што дае яму сілы перажыць гэты жах: спачатку пяе і плача, потым заўважае праменьчык сонейка, які нейкім чынам прабіўся да яго. Гэты праменьчык, як і ўвесь шлях Аліндаркі, сімвалізуе нязломнасць, непераможнасць, сілу і веру беларускага народа ў будучыню, і што нават у самы цёмны час можна знайсці тое, што дасі надзею ісці далей. Айчым верыў, што "праўда гдзесьцi не змёрла", таму вырашыў выратаваць свайго прыёмнага сына з турмы: "А я хiба што загiну, а цябе вярну да вёскi". З торбай на плячах айчым абiў парогi судовых iнстанцый Вiльнi i Лiды i дамогся свайго — справу Алiндаркі вырашылі пераглядзець. Хлопца прывялі да вёскі, кожны расказаў пра жыццё сіроткі тое, што ведаў: калі нарадзіўся, як бацька ажаніўся, імя. Упершыню Аліндарку пашанцавала: нават асэсар змяніўся на больш ціхага, нездаровага . Праз паў года, у тый жа дзень, як і хрысцілі, Аліндарку адпусцілі. У паэме "Кепска будзе!" Ф. Багушэвiч апвядае аб нялёгкім лёсе беларускага народа. Праз жыццёвы шлях галоўнага героя аўтар паказвае абуджэнне чалавечай годнасцi беларускага сялянства, смеласцi i свабодалюбства, вострую нянавiсць народа да прыгнятальнiкаў, бесчалавечнасць царскiх чыноўнiкаў i паноў. Бяздольны, пазбаўлены чалавечых правоў, Алiндарка не страцiў сваiх лепшых якасцей і добрых намераў. Хлопец вырас працавiтым, разумным, смелым, з чулай душой. Жыццёвыя нягоды не зламалi героя, а, наадварот, загартавалi яго характар.
135 Нравится 24 Отзывы 15 В сборник