Вобраз Лявона Зяблика у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"
7 июня 2024 г., 18:08
Лявон – глава сям'і Зяблікаў. У спадчыну ад свайго бацькі ён атрымаў хату і невялікі надзел зямлі.
Аднойчы малады паніч захацеў адабраць зямлю Лявона. Алё той, упэўнены ў тым, што праўда на яго баку, пайшоў у суд, і нават не звярнуў ўвагі на словы жонкі пра тое, што бедны не зможа судзіцца з багатым. Лявон доўга змагаўся за сваю зямлю, прадаў амаль усю гаспадарку, каб наняць адваката, аднак суд выйграў паніч, а сям'е Зяблікаў было загадана выселіцца з хаты.
Для Лявона гэта было сапраўднай трагедыяй. Ён не мог уявіць сябе без гэтай зямлі, бо ўсё жыццё працаваў на ёй, год ў год паліваў яе сваім потам, разам з бацькам пабудаваў там хату. Таму, калі даведаўся, што зямлі яму ўжо не вярнуць, мужчына вырашыў скончыць жыццё самагубствам - павесіцца.
У мяне гэты герой выклікаў жаль. Рашэнне Лявона можна зразумець, бо ён згубіў хату і кавалак роднай зямлі, на якой жылі яшчэ яго дзед і прадзед, і яго сям'я засталася ні з чым. Калі б ён працягнуў жыць, то, хутчэй за ўсё, загінуў бы з-за якой-небудзь хваробы або з голаду. Лявон проста не знайшоў іншага выхаду. Але ён пакінуў сям'ю, за якую быў адказны. І чытачу зразумела, што хворая жонка і яшчэ пяць чалавек, двое з якіх зусім дзеці, не выжывуць. Асабліва пасля таго, як бацька забіў сябе.
Я лічу, што ў вобразе Лявона Зябліка Янка Купала хацеў паказаць даведзеную да адчаю беззямеллем частку сялянства, якая згубіла ўсю надзею на добрае жыццё.
Примечания:
Вельмі маленькае сачыненне. Ну, няхай будзе :)